Матыяс Маер
аўстрыйскі гарналыжнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Маты́яс Ма́ер (па-нямецку: Matthias Mayer) — аўстрыйскі гарналыжнік, які паходзіць з Карынтыі. Маер дэбютаваў на чэмпіянаце сьвету ў Сэстрыерэ ў лютым 2009 году. Спэцыялізуецца на супэргіганце. Пасьля некалькіх фінішаў у першай дзесятцы дасягнуў месца на подыюме ўпершыню на розыгрышу Кубка сьвету ў Кіцбюэле у супэргіганце ў студзені 2013 году[1]. На зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 году ў Сочы лыжнік здабыў перамогу ў хуткасным спуску і стаў сёмым залатым прызэрам Аўстрыі на тых спаборніцтвах. Адразу па сканчэньні Алімпійскіх гульняў ён двойчы дасягяў подыюму на спаборніцтвах у Нарвэгіі[2][3] і перамог у фінале Кубка сьвету. На наступных зімовых Алімпійскіх гульнях у 2018 у Пхёнчхане і Алімпійскіх гульнях у 2022 годзе ў Пэкіне здабыў перамогу ў сваёй улюбёнай дысцыпліне — супэргіганце. Да таго ж на гульнях у Пэкіне стаў бронзавым мэдалістам у хуткасным спуску.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads