Міжмор’е

праект канфэдэрацыі ў часе Першай сусьветнай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia

Міжмор’е
Remove ads

«Міжмо́р’е» (па-польску: Międzymorze) — праект канфэдэратыўнай дзяржавы, якая б зьяднала Польшчу, Украіну, Беларусь, Летуву, Латвію, Эстонію, Малдову, Вугоршчыну, Румынію, Югаславію, Чэхаславаччыну, а таксама, мажліва, Фінляндыю, высунуты Юзэфам Пілсудзкім пасьля Першай сусьветнай вайны. Гэта канфэдэрацыя павінна была распрасьцерціся ад Чорнага мора да Балтыйскага, адсюль і назва.

Thumb
Мапа плянаванай канфэдэрацыі. Сьветлым колерам адзначаны тэрыторыі Беларусі і Ўкраіны, якія ўвайшлі ў Савецкую дзяржаву пасьля 1921

Праектаваная канфэдэрацыя мусіла адраджаць шматнацыянальную і шматкультурную традыцыю былой Рэчы Паспалітай. Пілсудзкі лічыў, што яе аднаўленьне дазволіць пазьбегнуць дзяржавам Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы дамінаваньня Нямеччыны ці Расеі. Ідэю апратэставалі СССР і ўсе заходнія дзяржавы, за выключэньнем Францыі. На працягу двух дзесяцігодзьдзяў пасьля краху ідэі Міжмор’я ўсе дзяржавы, якія павінны былі ўвайсьці ў канфэдэрацыю, апынуліся ў зоне ўплыву СССР.

Remove ads

Праблемы і супярэчнасьці

Інсьпірацыяй праекту была ідэя адраджэньня Рэчы Паспалітай, аднак плян Пілсудзкага сутыкнуўся з супрацівам як за мяжой, так і ўнутры краіны. Украінскія, беларускія і летувіскія нацыяналісты баяліся, што ў аб’яднанай дзяржаве непалякі (а асабліва некатолікі) апынуцца ў стане грамадзянаў другога гатунку. У самой Польшчы таксама было шмат прыхільнікаў стварэньня чыста польскай нацыянальнай дзяржавы.

Remove ads

Посьпех і параза

Усё ж Польшчы ўдалося шляхам вайны заняць Заходнюю Ўкраіну і Беларусь, а таксама частку сучаснай Летувы (гл. Польска-савецкая вайна). У выніку савецкага ўварваньня ў Польшчу ў 1939 годзе гэтыя тэрыторыі перайшлі да СССР і былі разьмеркаваны паміж УССР, БССР і Летувіскай Рэспублікай.

Ідэя Міжмор’я ў цяперашні час

Пасьля распаду СССР ідэя Міжмор’я і ў прыватнасьці адраджэньня Рэчы Паспалітай зноў узьнікла ў некаторых палітычных асяродках Усходняй Эўропы. Беларускі Народны Фронт і Народны рух Украіны напрыканцы 80-х і напачатку 90-х гадоў актыўна распрацоўвалі ідэю Балта-Чарнаморскай Садружнасьці (БЧС) [1]. У цяперашні час гэтая ідэя падтрымліваецца ўкраінскай партыяй «Свабода» [2].

У Польшчы ідэі стварэньня Міжмор’я, а таксама адраджэньня былой Рэчы Паспалітай шырока распаўсюджаны, у тым ліку сярод палітычнага кіраўніцтва. Гэты факт неаднаразова адзначаўся ў друку [3][4][5][6] [7][8][9][10][11] [12][13][14][15].

Напачатку 2010 году зьявіўся шматмоўны праект Новая Рэчь Паспалітая, прысьвечаны адраджэньню Рэчы Паспалітай, у якую могуць увайсьці Беларусь, Латвія, Летува, Польшча, Украіна. Гэты праект быў раскрытыкаваны ў Беларускай Ваеннай Газэце [16].

Больш інфармацыі Герб, Краіна ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads