Прастытуцыя
наданьне сэксуальных паслуг за аплату From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Прастыту́цыя (лац. Prostitute [pro + statuo] — літаральна «выстаўляць наперад [напаказ]»; таксама «выставіць да ганьбы, ганьбіць») — розьнічны гандаль целам як аб’ектам плоцевага чыну; таксама само рамяство саіцьця і цялесных пяшчотаў. Прастытуцыя зьяўляецца адной з галінаў сэкс-індустрыі. Прававы статус прастытуцыі вар’юецца ад краіны да краіны, дзе можа мець легальны статус ці быць забароненым і разгляданым як злачынства. Прастытуцыя часам завуць самай старажытнай прафэсіяй у сьвеце[1]. Паводле некаторых ацэнак гадавы прыбытак глябальнай індустрыі прастытуцыі складае больш за 100 мільярдаў даляраў[2].

Прастытуцыя легальна
Забаронены бардэлі і сутэнэрства
Прастытуцыя забаронена
Няма зьвестак
Прастытуцыя легальна
Забаронены бардэлі і сутэнэрства
Прастытуцыя забаронена
Няма зьвестак
Remove ads
Чыньнікі

У падлеткаў выклікаецца нястачай цялесных і пачуцьцёвых стасункаў з маці ва ўзросьце да трох гадоў[3].
Беларусь
У жніўні 1889 г. Цэнтральны статыстычны камітэт Расейскай імпэрыі налічыў у беларускіх губэрнях 862 прастытуткі, 90% зь якіх былі непісьменнымі. Абсалютная большасьць прастытутак заставалася бязьдзетнымі, пагатоў мела ўласных бацькоў, і паходзіла зь бедных сем’яў (56,5%). Звыш паловы, у тым ліку ў публічных дамах, уцягвалася ў прастытуцыю ў падлеткавым узросьце (да 18 гадоў). Таксама найбольшы лік (322, 37,3%) прастытутак належаў да юдэйскага веравызнаньня ў зьвязку з засяроджаньнем жыдоўскага насельніцтва ў местах. Паводле перапісу насельніцтва Расейскай імпэрыі 1897 году ў беларускіх губэрнях налічылі 479 прастытутак. Хоць на вёсцы пражывала 86,5% насельніцтва, сярод прастытутак 63,2% складалі мяшчанкі. У зьвязку з гэтым найбольшую долю (43,2%) склалі жыдоўкі[4].
На люты 2011 году Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь улічыла 1930 прастытутак, зь іх 637 (33%) у сталіцы, дзе было менш за 20% насельніцтва, і 6 мужчынаў (0,3%)[5].
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads