Прэзыдэнцкія выбары ў Расеі 2024 году

From Wikipedia, the free encyclopedia

Прэзыдэнцкія выбары ў Расеі 2024 году
Remove ads

Вы́бары прэзыдэ́нта Расе́і адбыліся з 15 па 17 сакавіка[1][2] 2024 року. Прэзыдэнт абіраецца на тэрмін 6 гадоў. Калі ў першым туры пераможца ня быў бы вызначаны, другі тур меў адбыцца 7 красавіка 2024.

Хуткія факты Кандыдат, Уладзімер Пуцін ...

Урачыстае зацьвярджэньне Ул. Пуціна на пасаду Прэзыдэнта Расеі 7 траўня 2024 году.

Remove ads

Кандыдаты

Палітычныя партыі, прадстаўленыя ў Дзярждуме ці/або заканадаўчых органаў ня менш як траціны суб’ектаў фэдэрацыі, могуць вылучаць кандыдатаў бяз збору подпісаў. Такімі партыямі ёсьць «Адзіная Расея», КПРФ, «Справядлівая Расея» і «Яблыка».

Палітычны кантэкст і «Праблема 2024»

«Праблема 2024» звязаная з магчымым пераходам улады ў Расеі пасля заканчэньня прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў Уладзімера Пуціна. Паводле Кацярыны Шульман, ідзе шырокі пошук элітарнага пакту, альтэрнатыва — вайна ўсіх супраць усіх. На думку Алега Чарназуба, расейская эліта можа знайсьці шляхі вырашэньня гэтай бяды, напрыклад, Валеры Зоркін прапанаваў зьмяніць канстытуцыю, Вячаслаў Валодзін прапанаваў пашырыць паўнамоцтвы парляманта.

Remove ads

Да выбараў

Да выбараў права Расеі дазваляла заклікаць галасаваць за кандыдатаў на пасаду Прэзыдэнта Расеі. Угаворваць насельнікаў Расеі можна было зь 27 лютага па 14 сакавіка 2024 году[3]. Усе падзеі адбываліся ў час вайны з Украінаю.

Галасаваньне

Галасаваньне адбывалася на земяхлях Расеі і па-за яе межамі:

  • на землях захопленых у Ўкраіны
  • у дыпляматычных прадстаўніцтвах Расеі ва ўсіх краінах, дзе яны маюцца

Вынікі галасаваньня

Цэнтральная выбарчая камісія Расеі абвясьціла пасьля закрыцьця выбарчых участкаў. Галава ЦВК Расеі Эла Памфілава заявіла, што канчатковыя вынікі будуць абвешчаныя 21 сакавіка 2024 году. Пасьля падлічэньня 99,76 % галасоў можна зрабіць вывады аб перамозе Уладзімера Пуціна. Колькасьць галасоў за кожнага ўдзельніка выбараў:

  • Уладзімер Пуцін — 87,29 %
  • Мікалай Харытонаў — 4,3 %
  • Уладзіслаў Даванкаў — 3,84 %
  • Леанід Слуцкі — 3,21 %

Вынікі галасаваньня папярэднія, але ўжо не паўплываюць вынікі галасаваньня яшчэ не падлічаныя пратаколы.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads