Пятніцкае прадмесьце

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пятніцкае прадмесьце, Пятніцкі канец — найбольш старажытнае прадмесьце Менску. Паводле зьвестак археаляґічных раскопак, гарадзкі пасад ўзьнік на гэтым месцы яшчэ ў XII—XIII стагодзьдзях.

На тэрыторыі Пятніцкага канца разьмяшчалася Пятніцкая царква (пэўна, ад яе і пайшла назва прадмесьця) і Пятніцкая вуліца.

Зь цягам часу частыя паводкі прымусілі жыхароў пакінуць гэтую нізінную мясцовасьць. Яе адвялі пад могілкі. Паступова пляц усё больш забалочваўся і ператвараўся ў пустэчу. Пазьней татарскае насельніцтва заняло гэтыя землі пад агароды.

З XVI ст. гэтая мясцовасьць пачала называцца Татарскім прадмесьцем[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads