Раскіданае гняздо (спэктакль, Берасьцейскі акадэмічны тэатар драмы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Раскі́данае гняздо́» — спэктакль, пастаўлены рэжысэрам Уладзімерам Савіцкім у Берасьцейскім акадэмічным тэатры драмы па аднайменнай п’есе Янкі Купалы. Прэм’ера адбылася ў верасьні 2011 году[1].
Remove ads
Акторы
- Мікалай Маршын — Лявон
- Тамара Ляўчук — Марыля
- Аксана Лойдава — Зося
- Сяргей Пяткевіч — Стары
- Міхаіл Мятліцкі — Незнаёмы
- Аляксей Шчарбакоў — Паніч
- Анатоль Бараньнік
- Кацярына Яцкавец
- Багдан Хомік
- Ала Омесь
- Вячаслаў Цыцкоўскі
- Наталля Вераб’ёва
- Ліза Шчарбакова
- Жэня Багамолаў
Водгукі
![]() |
[Пастаноўка] захоплівае адразу выверанай, вытанчанай сцэнаграфіяй, змрочнасьцю сцэнічнае прасторы зь незаходзячым месяцам, у якой існуюць акторы—героі ў стылізаваных палатняных кашулях, і якую перасякаюць вандроўнікі—пілігрымы. | ![]() |
—Любоў Паўлава[2] |
![]() |
Берасьцейская пастаноўка «Раскіданага гнязда» нечакана ўразіць і зьдзівіць большую частку гледачоў, найперш тым, што на сцэне — зусім ня «той» Купала, якога ўсе ведаюць яшчэ са школьных часоў. Аніякага бытавізму і псыхалягізму, якія ва ўсе часы лічыліся неад’емнай прыналежнасьцю дадзенага твора — у берасьцейскім спэктаклі Купала паўстае перад намі сымбалістам, які спрабуе адшукаць, намацаць шлях беларускага народа да самаідэнтыфікацыі менавіта праз інтуітыўныя, часам нават інфэрнальныя, шляхі спазнаньня ўласнае душы. Менавіта таму і героі спэктаклю — ня проста сяляне, якіх хвалюе далейшае жыцьцё без зямлі і сродкаў для існаваньня, а — нібы самнамбулы, што на разламанай страсе ўласнага дома пры сьвятле поўні пакутліва імкнуцца зразумець, якім жа чынам адшукаць выйсьце з гэтага сьвету ў іншы, той самы, — звычна-побытавы. Разам з тым, у сваім мэсыджы рэжысэр выглядае пэсымістам: гняздо раскідваецца зусім ня панскімі паслугачамі, а найперш — заўсёднай самотнасьцю саміх беларусаў, у якіх нават унутры драматургічнай сям’і, апісанай Купалам, нармальныя сямейныя ўзаемаадносіны, калі бацькі і дзеці жывуць агульнымі клопатамі і падтрымліваюць адно аднаго, практычна адсутнічаюць. Героі разбрыдаюцца ў розныя бакі, і невядома, ці сустрэнуцца яны калі-небудзь яшчэ… Ня верыць рэжысэр і ў тое, што хаця б хто-небудзь з іх натрапіць на тую сьцяжыну, якая сапраўды прывядзе іх да «светлай будучыні». | ![]() |
— Тацьцяна Команава[3] |
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads