Рух Свабоды
палітычная партыя ў Славеніі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рух Свабоды (па-славенску: Gibanje Svoboda) — сацыяльна-лібэральная і зялёна-лібэральная палітычная партыя ў Славеніі. Была закладзеная 26 студзеня 2022 году як пераемніца партыі Зялёная дзея. На студзеньскім кангрэсе Робэрт Голаб быў абраны першым прэзыдэнтам партыі. У той жа час партыя атрымала сваё імя і лягатып[2]. На першых парлямэнцкіх выбарах у 2022 годзе партыя атрымала перамогу[3], здабыўшы 41 мандат у Дзяржаўны сход з 90 магчымых, што сталася рэкордам у гісторыі незалежнай Славеніі. Пасьля гэтага старшыня партыі заняў пасаду прэм’ер-міністра Славеніі, ачоліўшы 15-ы ўрад у кааліцыі з Сацыял-дэмакратамі і Лявіцай[4]. Неўзабаве пасьля выбараў, да партыі далучыліся Партыя Аленкі Братушак і Сьпіс Мар’яна Шарца[5][6].
Remove ads
Ідэалёгія
Рух вызначаецца палітолягамі як сацыял-лібэральная, зялёна-лібэральная, прагрэсіўная і праэўрапейская партыя зь левацэнтрысцкім ухілам. Яна шукае балянс паміж прамысловым прагрэсам і захаваньнем навакольнага асяродзьдзя праз экалягічныя захады[7]. Праз сацыяльныя захады партыя імкнецца да забесьпячэньня агульнадаступнае мэдычнае дапамогі і павелічэньня колькасьці супрацоўнікаў у гэтае сфэры, а таксама штурхае рэформу сыстэмы адукацыі і лічбавізацыі школаў[8]. Паводле словаў былога старшыні партыі Юрэ Лебэна, Славенія мусіць мець мажлівасьць увайсьці да ліку 20 самых канкурэнтных краінаў у сусьветнай эканомікі[9].
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads