Самаацэнка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Самаацэнка — ацэнкавае самаўспрыманьне, што залежыць ад думак, пачуцьцяў ды схільнасьцяў, скіраваных на ўласныя ўчынкі, выгляд, рысы цела й паводзінаў. Уплывае на выбар спосабу паводзінаў, дзейнасьці й зносінаў. Станоўчая самаацэнка дазваляе ставіцца да іншых людзей з павагаю ды зычлівасьцю, што засьцерагае ад разбурэньня міжасабовых зносінаў.
Узроўні
Вылучаюць тры ўзроўні самаацэнкі:
- высокую (прыроджаную) — пры ўпэўненасьці асобы ў сваёй жыцьцяздольнасьці, вартасьці й рацыі;
- сярэднюю — пры ваганьнях і нязгоднасьці ў паводзінах;
- нізкую — пры няпэўнасьці ў сваіх здольнасьцях і ўчынках.
Якасныя паказьнікі
Людзі з здароваю самаацэнкаю:
- вераць у ды бароняць ад староньніх пярэчаньняў азначаныя каштоўнасьці й правілы, пры гэтым не адмаўляюцца ад іх зьмены ў сьвятле ўласнага досьведу;
- здольныя дзеіць паводле ўласнага меркаваньня без пачуцьця віны за тое, што іншыя не ўхваляюць іх выбару;
- аддаюць перавагу паўсядзённаму жыцьцю й задумам на будучыню з улікам мінуўшчыны перад турботамі аб мінулых ды мажлівых здарэньнях;
- вераць у сваю здольнасьць пераадольваць цяжкасьці, аднак пры неабходнасьці не саромяцца прасіць аб дапамозе;
- лічаць сябе роўнымі іншым паводле годнасьці ды прымаюць адрозьненьні ў талентах, пашане ды дастатку;
- загадзя мяркуюць, што зьяўляюцца цікавымі й каштоўнымі для сваіх сяброў;
- супрацьдзеяць падштурхоўваньню ды супрацоўнічаюць зь іншымі толькі тады, калі ўяўляецца мэтазгодным ды зручным;
- прызнаюць ды прымаюць станоўчыя ды адмоўныя пачуцьці й пабуджэньні, пры гэтым выяўляюць свае пабуджэньні іншым толькі на іх выбар;
- здольныя займацца разнастайнымі відамі дзейнасьці;
- чулыя да пачуцьцяў ды патрэбаў іншых — шануюць агульнапрызнаныя ў грамадзе правілы ды не дамагаюцца квітнець за кошт іншых[1].
Адмоўнымі прыкметамі нізкай самаацэнкі зьяўлюцца:
- самаасуджэньне — імкненьне зрабіць звыклым стан саманезадаволенасьці;
- чульлівасьць да неўхваленьня — адчуваньне заатакаванасьці ды ўстойлівай абуранасьці на асуджальнікаў;
- сталая нерашучасьць — перабольшаны страх зрабіць памылку;
- прыслужлівасьць — няздольнасьць адмовіць праз страх не дагадзіць просьбіту;
- дасканальства — расчараваньне небезпамылковасьцю ажыцьцяўленьня спробаў;
- самавінавачаньне — перабольшваньне велічыні ды бясконцыя скаргі на ўласныя памылкі або правіны без дасягненьня поўнага выбачэньня;
- агульная варожасьць — выяўленьне раздражненьня праз адчуваньне расчараванасьці й незадаволенасьці;
- абарончая схільнасьць — адмоўнае самаўспрыманьне ды адсутнасьць волі да атрыманьня асалоды ад жыцьця[2].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads