Службовы раман
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Службовы раман (па-расейску: Служебный роман) — савецкі двухсэрыйны мастацкі фільм, лірычная трагікамэдыя рэжысэра Эльдара Разанава. Фільм створаны на кінастудыі «Масфільм» ў 1977 годзе; лідэр пракату 1978 году — звыш 58 мільёнаў гледачоў. Ў 1979 годзе быў удастоены Дзяржаўнай прэміі РСФСР.
Remove ads
Гісторыя
Ў 1971 годзе Эльдар Разанаў разам са сваім пастаянным суаўтарам Эмілем Брагінскім напісаў п’есу «Саслужыўцы» — як першую частку дылогіі, другой часткай якай сталі «Сваякі».
Сюжэт
Фільм апавядае пра жыцьцё працоўнікоў маскоўскай статыстычнай установы.
У ролях
- Андрэй Мягкоў — Анатоль Навасельцаў
- Аліса Фрэйндліх — Людміла Калугіна
- Лія Ахеджакава — Верачка
- Сьветлана Немаляева — Ольга Рыжова
- Алег Басілашвілі — Юры Самахвалаў
- Людміла Іванова — Шура
- Пётр Шчэрбакоў — Бублікаў
Узнагароды
- Журнал «Савецкі экран» (1978) — найлепшыя акторы году (Андрэй Мягкоў і Аліса Фрэйндліх) і найлепшы фільм году.
- Дзяржаўная прэмія РСФСР:
- суаўтару сцэнарыю Эмілю Брагінскаму, суаўтару сцэнарыю, рэжысэру Эльдару Разанаву і апэратару Уладзімеру Нахабцаву
- акторам Андрэю Мягкову, Алегу Басілашвілі і Ліі Ахеджакавай
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads