Смаленская ратуша

From Wikipedia, the free encyclopedia

Смаленская ратуша
Remove ads

Смаленская ратуша — помнік архітэктуры XV-XVI стагодзьдзя ў Смаленску, адзін з сымбаляў места. Знаходзілася на гістарычным рынку. Увесь час істотна перабудовывалася. У 1928 годзе на яе месцы збудавалі Дом Чырвонай Арміі[a].

Помнік грамадзянскай архітэктуры
Смаленская ратуша
Thumb
Смаленская ратуша
КраінаРасея
МестаСмаленск
Каардынаты54°47′06″ пн. ш. 32°03′12″ у. д.
Першае згадваньне1611
Дата заснаваньняXV-XVI ст.
Смаленская ратуша на мапе Расеі
Thumb
Смаленская ратуша
Смаленская ратуша

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

16 верасьня 1610 году войскі Жыгімонта III Вазы акружылі Смаленск. Пасьля 20 месяцаў аблогі 3 чэрвеня 1611 году горад вызвалілі і вярнулі да Вялікага Княства Літоўскага. Маскавіты безвынікова спрабавалі адбіць яго ў 1613—1615 гадах. 4 лістапада 1611 году атрымаў магдэбургскае права; меў 2 двухтыднёвыя кірмашы, штонядзельныя таргі, склад тавараў, вагі гарадзкія, лазьню, гасьціны двор з даходамі ад іх на карысьць усяго горада, дазвол на стварэньне рамесных цэхаў і г. д., а таксама герб «у чырвоным полі постаць арханёла Міхала».

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па пажару 1715 году на гэтым месцы быў пабудаваны аднапавярховы дом, у якім зьмяшчаліся спачатку губэрнская канцылярыя, а потым — намесьніцкае праўленьне і казённая палата.

У 1786 годзе, калі ў горадзе адкрылася народная вучэльня, будынак перадалі для яго патрэб. У 1795-1796 гадах быў надбудаваны другі паверх. У 1894 годзе Смаленскае галоўнае народнае вучылішча было ператворанае ў мужчынскую гімназію, якая займала будынак ажно да 1861 году. Пасьля яе пераезду памяшканьні некаторы час здаваліся ў арэнду. З 1876 году ў будынку месьцілася Марыінская жаночая гімназія. У 1870-х гадах да мураванага двухпавярховага будынка былі даданы прыбудовы, а ў 1907 годзе скончылася будаўніцтва новага будынка гімназіі, які прымыкаў да старога. Марыінская гімназія займала будынак да 1918 году; затым, на працягу нядоўгага часу, у ім разьмяшчаліся савецкія працоўныя школы, але неўзабаве яно перайшло да вайсковага ведамства. У 1920-х гадах абодва будынкі Марыінскай гімназіі былі аб’яднаныя ў адзін.

Найноўшы час

Thumb
Мэмарыяльная дошка 1985 году

У пэрыяд з 1923 па 1941 год будынак неаднаразова рэканструяваўся. Тут разьмяшчаліся ваенныя курсы, Вышэйшая інструктарская школа, рэдакцыя газэты «Чырвонаармейская праўда» і інш. У 1924 годзе ў Доме Чырвонай Арміі праходзіла 4-я партыйная канфэрэнцыя Заходняй ваеннай акругі, на якой выступаў М. В. Фрунзэ, аб чым сьведчыць устаноўленая на будынку мэмарыяльная дошка. Падчас маштабнай рэканструкцыі горада, якая праводзілася ў 1920-х гадах, на месцы старога будынка XVIII стагодзьдзя ў 1928 (ці, па іншых крыніцах, 1929) гаду быў узьведзены новы, манумэнтальны будынак у стылі канструктывізму. Дом Чырвонай Арміі выконваў у тым ліку і культурныя функцыі: тут можна было паглядзець кіно, запісацца ў той ці іншы гурток; пры ДЧА працаваў аркестр, тут выступалі з гастролямі музычныя і тэатральныя калектывы.

У гады Вялікай Айчыннай вайны будынак моцна пацярпеў: ад яго засталіся толькі сцены, міжпавярховыя перакрыцьці былі разбураныя. Адноўлена яно было ў 1950-х гадах і рэканструявана ў духу «сталінскага ампіру». У 1952 годзе ў ім адкрыўся Смаленскі заавэтэрынарны інстытут, а затым — партыйна-савецкая школа.

У сярэдзіне 1970-х гадоў будынак Дома Чырвонай Арміі быў перададзены Смаленскаму філіялу Маскоўскай сельскагаспадарчай акадэміі імя К.А. А. Ціміразева, створанаму ў 1974 годзе. Цяпер у будынку месьціцца галоўны корпус Смаленскай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Будынак мае статус аб’екта культурнай спадчыны рэгіянальнага значэньня.

Remove ads

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — Смаленск, вуліца Вялікая Савецкая, 10/2
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads