Солфард
места ў Вялікім Манчэстэры (Ангельшчына, Вялікабрытанія) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Со́лфард (па-ангельску: Salford) — горад у Вялікім Манчэстэры, Ангельшчына. У 2011 годзе ў Солфардзе пражывала крыху болей за 103 тысячы чалавек[2]. Гістарычна горад быў часткай Ланкашыру, зьяўляючыся месцам судовага пасаду старажытнага Солфардшыру. Прыкладна ў 1230 годзе Ранульф дэ Бляндэвіль, 6-ы чэстэрскі граф, выдаў гораду статут, згодга зь якім горад атрымаў статус вольнага места. Дзякуючы такім падзеям культурнае і гандлёвае значэньне гораду значна палепшылася. Зьмены пачалі адбывацца за часам індустрыяльнай рэвалюцыі, калі суседні Манчэстэр у канцы XVII ды пачатку XIX стагодзьдзяў пачаў набіраць моц. У гады індустрыяльнай рэвалюцыі Солфард стаў буйным местам прадзеньня і ткацтва бавоўны і шоўку і важным унутраным портам на Манчэстэрскім суднавым канале з 1894 году. Заняпад прамысловасьці адбыўся ў XX стагодзьдзі, што выклікала эканамічную дэпрэсію ў горадзе.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads