Сэльта Віга

гішпанскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia

Сэльта Віга
Remove ads

«Сэльта» (па-гішпанску: Real Club Celta de Vigo) — гішпанскі прафэсійны футбольны клюб, які базуецца ў горадзе Віга ў Галісіі, у цяперашні час гуляе ў найвышэйшым айчынным дывізіёне Ля Лізе. Клюб быў заснаваны 28 сакавіка 1923 году ў выніку аб’яднаньня клюбаў «Рэал Віга Спортынг» і «Рэал Фартуна». Традыцыйная форма клюбу складаецца з блакітных футболкаў і белых трусоў. Хатнія сустрэчы клюбу праводзіць на стадыёне «Баляідас», які здольны зьмесьціць 32 500 гледачоў[2].

Хуткія факты Поўная назва, Заснаваны ...

«Сэльта» гуляла на працягу многіх гадоў у гішпанскім першым дывізіёне, але ніколі не была чэмпіёнам лігі або ўладальнікам кубкаў, нягледзячы на тое, некалькі разоў была блізкая да гэтага. Іхным найлепшым сэзонам быў сэзон 1970—1971 гадоў, калі яны не былі зьбітыя дома ніводнага разу й былі вядомыя як «Гіганты-забойцы». Яны скончылі сэзон на шостым месцы, з аднолькай колькасьцю балаў што й «Атлетык» зь Більбао. Гэта азначала, што каманда выйшла ў Кубак УЭФА на наступны сэзон. На іхны жаль, яны былі выбітыя «Абэрдынам» у першым раўндзе.

Remove ads

Гісторыя

Заснаваньне

Thumb
«Сэльта» і «Брама» ў матчы паміж сабою ў 1945 годзе

«Сэльта» была сфармаваная ў выніку амбіцыяў камандаў Віга да дасягненьня нацыянальнага ўзроўню, бо на іхную думку перавага басконскіх клюбаў у Гішпаніі была занадтай. Ідэя заключалася ў тым, каб аб’яднаць абодва клюбы, каб стварыць больш моцную каманду на нацыянальным узроўні. Сьцяганосцам гэтага руху быў Мануэль дэ Кастра, спартовы аглядальнік для часопісу Фаро дэ Віга, які з 1915 году пачаў пісаць у сваіх артыкулах аб неабходнасьці ўнітарыянскага руху. Лёзунгам ягонага руху быў «Усё ў і для Віга» (гішп. Todo por y para Vigo), які ў рэшце рэшт знайшоў падтрымку сярод кіраўнікоў вігаўскіх клюбаў. Рашэньне аб аб’яднаньні было падтрымана аднагалосна, калі дэ Кастра прадставіў рух на сходзе Каралеўскай гішпанскай фэдэрацыі футболу ў Мадрыдзе, 22 чэрвеня 1923 году.

ЭўраСэльта

Канец 1990-х гадоў адзначыўся найлепшымі вынікімі ў гісторыі «Сэльты», у якім яны здолелі кансалідаваць сябе ў якасьці топ-шэсьць Лігі. З 1998 па 2003 гады клюб не апускаўся ў выніковай табліцы ніжэй за шостае месца. Яны атрымалі назву «EuroCelta» ў гішпанскай прэсе, бо гэткімі вынікамі забясьпечвалі для сябе сталае месца ў эўракубках. Найбольш важнымі гульцамі на працягу гэтага пэрыяду былі гульцы Аляксандар Маставы, Валер Карпін і Хаім Рэвіва.

У сэзоне 2002—2003 гадоў пад кіраўніцтвам трэнэра Мігеля Анхэля Лятыны «Сэльта» заняла чацьверты радок, што стала іхным найвышэйшым вынікам з 1948 году, дзякуючы часу клюб кваліфікаваўся ў Лігу чэмпіёнаў 2003—2004 гадоў. У міжнародным турніры яны дакрочылі да 1/8 фіналу, дзе былі выбітыя ангельскім «Арсэналам» з агульным лікам 5:2[3]. Аднак, ва ўнутраным чэмпіянаце каманду чакала расчараваньне, бо ў той сэзон вігаўцы занялі 19-е месца і вылецелі ў Сэгунду[4]. Не зважаючы на ​​тое, што каманда монца зьмененая па паніжэньні, «Сэльта» адразу ж вярнулася ў найвышэйшы дывізіён, фінішаваўшы на другім радку сэзону 2004—2005[5] . Тым ня менш, з тых часоў каманда ня можа паўтарыць вынікі залатых часоў.

Remove ads

Супрацьстаяньне

Галоўны супраціўнік «Сэльты» ёсьць іхныя паўночныя суседзі з «Дэпартыва». Матчы паміж гэтымі дзьвюма камандамі называюць Галісійскім дэрбі.

Склад

Актуальны на 15 лютага 2025 году
Больш інфармацыі №, Пазыцыя ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads