Сэрэтсэ Кхама
батсванскі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сэр Сэрэтсэ Кхама (па-ангельску: Sir Seretse Khama, тсвана: Serêtsê a Sekgoma a Khama, 1 ліпеня 1921, Сэровэ, Батсвана — 13 ліпеня 1980, Габаронэ, Батсвана) — першы прэзыдэнт Батсваны з 30 верасьня 1966 году да 13 ліпеня 1980 году.
Remove ads
Біяграфія
Паходзіў зь роду правадыроў племя бамангвата, у 1925 годзе стаў іхным каралём. Атрымаў юрыдычную адукацыю ў ПАР і Зьяднаным Каралеўстве. Пасьля атрыманьня Батсванай (тады звалася Бэчуаналэнд) аўтаноміі вярнуўся на радзіму і, адмовіўшыся ад каралеўскага тытулу, быў абраны ў мясцовую раду ў 1957 годзе. У 1961 годзе заснаваў Дэмакратычную партыю Батсваны, якая ў 1965 годзе, выступаючы на сацыялістычных і панафрыканісцкіх пазыцыях, выйграла парляманцкія выбары, пасьля чаго Кхама стаў прэм’ер-міністарам Бэчуаналэнду. Дамагаўся атрыманьня краінай незалежнасьці ад Брытанскай імпэрыі. Пры ім была пабудаваная новая сталіца краіны — Габаронэ. У 1966 годзе Кхама быў узнагароджаны ордэнам Брытанскай імпэрыі. У тым жа годзе пасьля атрыманьня краінай незалежнасьці абраны першым прэзыдэнтам Батсваны. Пераабіраўся парлямантам пасьля кожных выбараў, бо БДП заўсёды атрымлівала большасьць галасоў.
Дамогся ператварэньня Батсваны, адной з самых бедных краінаў Афрыкі на момант здабыцьця незалежнасьці, у адну з краінаў, якія імкліва разьвіваюцца на кантынэнце, дзякуючы актыўнаму экспарту прыроднай сыравіны і карысных выкапняў. Пасьпяхова змагаўся з карупцыяй, змог стварыць стабільны дэмакратычны рэжым, пазбаўлены пагрозы пераваротаў. Памёр ад раку падстраўнікавай залозы, знаходзячыся на пасадзе прэзыдэнту. Пахаваны ў сямейным магільным склепе. Ягоным пераемнікам стаў віцэ-прэзыдэнт краіны Квэт Кетуміле Масырэ.
Ягоны сын, Ян Кхама, з 2008 па 2018 гады займаў пасаду прэзыдэнта краіны[9].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads