Сяргей Вітэ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сяргей Вітэ
Remove ads

Сярге́й Ю́льевіч Ві́тэ (па-расейску: Серге́й Ю́льевич Ви́тте) (17 (29) чэрвеня 1849, Тыфліс — 28 лютага (13 сакавіка) 1915, Петраград), дзяржаўны дзяяч Расейскай імпэрыі, граф, міністар фінансаў Расеі (1892—1903), старшыня Камітэта міністраў (з 1905 — Савета міністраў) Расейскай імпэрыі (1903—1906).

Хуткія факты 1-ы старшыня Рады міністраў Расейскай імпэрыі, Папярэднік ...

Асноўныя дасягненьні Вітэ на дзяржаўнай службе:

  • Пад кіраўніцтвам Вітэ быў складзены імпэратарскі Маніфэст 17 кастрычніка 1905, які падараваў грамадзянскія свабоды.
  • Пры яго актыўным удзеле былі праведзеныя дзяржаўныя рэформы, уключаючы стварэньне Дзяржаўнай Думы, ператварэньне Дзяржаўнага савета, увядзеньне выбарчага заканадаўства і рэдагаваньне Асноўных дзяржаўных законаў Расейскай імпэрыі.
  • Актыўна садзейнічаў будаўніцтву Транссыбірскай магістралі і Кітайска-Ўсходняй чыгункі.
  • Правёў грашовую рэформу 1897 па ўвядзеньні залатога стандарту рубля.
  • Распрацаваў праграму рэформ, рэалізаваную П. А. Сталыпіным.
  • Быў прыхільнікам паскоранага разьвіцьця прамысловасьці і разьвіцьця капіталізму.
  • Садзейнічаў «першай расейскай індустрыялізацыі» 1890-х гадоў.
  • Правёў рэформу падаткаабкладаньня прамысловасьці.
  • Садзейнічаў уводзінам дзяржаўнай «віннай манаполіі» на алькаголь.
  • Выявіў выдатныя дыпляматычныя здольнасьці (Саюзны дагавор з Кітаем, заключэньне Портсмутскага міру зь Японіяй, гандлёвы дагавор з Нямеччынай, атрыманьне крэдытаў у Францыі).
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads