Тры таварышы
раман Эрыха Марыі Рэмарка From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Тры таварышы» — раман Эрыха Марыя Рэмарка, напісаны ў 1932—1936 гадох і апублікаваны ў дацкім выдавецтве «Gyldendal» пад назвай «Kammerater»[1][2]. На беларускую мову перакладзены ў 1994 годзе.
Remove ads
Сюжэт
Дзеяньне адбываецца ў Нямеччыне прыблізна ў 1928 годзе. Тры таварыша — Робэрт Лёкамп (Робі), Ота Кестэр і Готфрыд Ленц трымаюць невялікую аўтарамонтную майстэрню. Галоўны герой, аўтамэханік Робі пазнаёміўся з чароўнай дзяўчынай Патрыцыяй Гольман (Пат). Робі і Пат — людзі розных лёсаў і з розных пластоў грамадзтва — закахаліся адзін у аднаго. У рамане паказваецца разьвіцьцё іх каханьня на фоне крызісу тагачаснага грамадзтва.
Remove ads
Праблематыка
Раман працягвае тэматыку «страчанага пакаленьня»[3].
Людзі, якія прайшлі праз горны вайны, ня здольныя ўцячы ад прывідаў мінулага. Ваенныя ўспаміны пастаянна мучаюць галоўнага героя. Галоднае дзяцінства стала прычынай хваробы яго каханай. Але менавіта ваеннае братэрства зьяднала трох таварышаў: Робэрта Лёкампа, Ота Кестэра і Готфрыда Ленца. І яны гатовыя на ўсе дзеля сяброўства. Незважаючы на сьмерць, раман распавядае пра прагу жыцьця.
Remove ads
Экранізацыі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads