Уліковая стаўка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уліковая стаўкаадсоткавая стаўка(en) пазычаньня галоўнага банка краіны для папаўненьня грашовых запасаў камэрцыйных банкаў на пазычаньне прадпрыемствам. Мяняецца паводле попыту(en) на пазыкі, наяўных сродкаў і хуткасьці інфляцыі. Парадкуе ровень ліквіднасьці і пазычальную жвавасьць камэрцыйных банкаў, аб’ём грашовай масы, абменны курс і плацёжны балянс(en). Вызначае ўмовы рынку(en) каштоўных папераў і адлюстроўваецца на стаўленьні насельніцтва да ашчаджэньня і ўкладаньняў[1].

Remove ads

Беларускі рубель

Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь вызначае ўліковую стаўку беларускага рубля з 1 ліпеня 1991 году, калі яна склала 12%. Найдаўжэй стаўка заставалася пастаяннай 9 месяцаў (з 1 кастрычніка 2007 г. да 1 ліпеня 2008 г.) на ўзроўні 10%, найкарацей — 10 дзён (з 10 да 20 ліпеня 1993 г.) на ўзроўні 120%. Найвышэйшай была стаўка 480% з 20 сьнежня 1994 г. да 21 лютага 1995 г., найніжэйшай — 10% упершыню з 1 сьнежня 2006 г. да 1 лютага 2007-га[2].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads