Фляран Малюда

францускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Фляран Малюда
Remove ads

Фляра́н Малюда́ (па-француску: Florent Malouda; нар. 13 чэрвеня 1980 году, Каена, Француская Гвіяна) — былы францускі футбаліст. Вядомы за выступы за лёнданскі «Чэлсі», зь якога сышоў у ліпені 2013 году. Да «Чэлсі» Фляран гуляў за «Ліён» і «Шатару», а таксама «Генгам». Малюда адрозьніваецца добрымі фізычнымі дадзенымі, уменьнем дужацца да канца, выдатнай тэхнікай і «апошнім» пасам. Раней выступаў за нацыянальную зборную Францыі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

«Шатару»

У клюбе другога францускага дывізіёну Малюда ўвайшоў у аснову не адразу. Гуляючы спачатку ў моладзевым клюбе, а затым выходзячы на замену. Толькі ў апошні свой сэзон Фляран змог прабіцца ў аснову гуляючы на пазыцыі форварда.

«Генгам»

1 жніўня 2000 году Малюда на правах вольнага агента перайшоў у «Генгам», дзе сустрэўся з Дыд’е Драгба. У «Генгаме» Малюда трапіў у аснову без усякіх ускладненьняў, гуляючы па пазыцыі левага паўабаронцы. За 3 гады ў «Генгаме» Малюда быў заўважаны і запрошаны на прагляд у такія францускія клюбы як «Марсэль» і «Манака». У верасьні 2003 году Малюда на правах вольнага агента перайшоў у «Ліён».

«Ліён»

У «Ліёне» ў Флярана цалкам раскрыўся талент і пачалася вялікая кар’ера. За чатыры гады ў «Ліёне» Малюда зьяўляўся гульцом асноўнага складу. Сэзон 2006/07 быў асабліва ўдалым для Флярана (10 галоў у чэмпіянаце і 3 у Лізе чэмпіёнаў). Заявіўшы, што марай усёй яго жыцьця была выйграць Лігу чэмпіёнаў, 7 ліпеня 2007 году Малюда перайшоў у «Чэлсі» за 15 млн фунтаў.

«Чэлсі»

У «Чэлсі» Малюда заняў месца Ар’ена Робэна, што і вымусіла другога пакінуць клюб. У новым клюбе француз зайграў адразу. Забіўшы па голе ў яго першых трох матчах. Цяпер на рахунку Флярана ў «Чэлсі» 14 гульняў у асноўным складзе і 4 галы.

«Трабзонспор»

17 ліпеня 2013 году было абвешчана, што Малюда падпісаў двухгадовы кантракт з турэцкім клюбам «Трабзанспор»[4]. Паводле кантракту, штогод Малюда будзе зарабляць каля 2,5 млн эўра[5].

Remove ads

Міжнародныя кар’ера

Малюда дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Францыі 17 лістапада 2004 году ў матчы супраць зборнай Польшчы. Зь цягам часу Фляран стаў рэгулярна зьяўляецца ў складзе трохкаляровых, забіўшы свой ​​першы гол за сваю краіну 31 траўня 2005 году ў гульні супраць зборнай Вугоршчыны.

Статыстыка выступаў у клюбах

Больш інфармацыі Сэзон, Клюб ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads