Хартыя-08

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Хартыя 08 (кіт. трад. 零八宪章/零八憲章, піньінь: Língbā Xiànzhāng) — маніфэст, які падпісалі 350 прадстаўнікоў інтэлігенцыі Кітаю ў 2008 годзе з патрабаваньнем рэформаў і дэмакратызацыі краіны. Быў надрукаваны 10 сьнежня 2008, у 60-ю гадавіну падпісаньня Дэклярацыі Правоў Чалавека. Хартыя 08 паўтарае тытул Хартыі 77, антысавецкага маніфэсту чэхаславацкіх дысыдэнтаў у 1977 годзе.

Адзін з аўтараў Хартыі 08, Лю Сяобо, быў арыштаваны за некалькі дзён да выданьня Хартыі, а пазьней атрымаў Нобэлеўскую прэмію міру.

На сёняшні дзень больш за 10 000 чалавек у Кітаі і па-за ягонымі межамі падпісалі Хартыю[1][2][3].

Remove ads

Пастулаты маніфэсту

  1. Новая Канстытуцыя
  2. Падзел улады
  3. Дэмакратызацыя ўлады
  4. Незалежныя суды
  5. Публічны кантроль дзяржаўных чыноўнікаў
  6. Гарантыя правоў чалавека
  7. Дэмакратычныя выбары дзяржаўных чыноўнікаў
  8. Роўнасьць гораду і вёскі
  9. Свабода аб’яднаньняў
  10. Свабода сходаў
  11. Свабода слова
  12. Свабода рэлігіі
  13. Адукацыя абывацельская
  14. Абарона прыватнай уласнасьці
  15. Рэформа падаткаў і фінансаў
  16. Сацыяльнае страхаваньне
  17. Ахова асяродзьдзя
  18. Фэдэрацыйная рэспубліка
  19. Праўда ў прымірэньні
Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads