Шкарпэткі

элемэнт вопраткі, зроблены для ступні From Wikipedia, the free encyclopedia

Шкарпэткі
Remove ads

Шкарпэ́ткі — элемэнт штодзённай вопраткі, які акладаецца на ногі. Кароткія панчохі, якія не дасягаюць калена. Парны прадмет адзеньня з тканіны, прызначаны для ног чалавека. Звычайна носяцца пад абуткам. У старажытныя часы шкарпэткі рабілі з скуры або зблытаных валасоў жывёлы. У канцы XVI стагодзьдзі зьявіліся шкарпэткі машыннага вязаньня. З пачатку XIX стагодзьдзі машыннае вязаньне стала пераважным мэтадам пры вырабе шкарпэтак.

Thumb
Шкарпэткі.
Remove ads

Гісторыя

Шкарпэткі былі вынайдзеныя ў Старажытнай Грэцыі. Хатнім адзеньнем жанчынаў былі пантофлі зь мяккай скуры. Шкарпэткі рымлянаў былі крыху ніжэйшыя за калена, і з часам яны цалкам ператварыліся ў панчохі. Вязаныя шкарпэткі зьявіліся ў Гішпаніі ў XVI стагодзьдзі. Іх вязалі рукамі з выгафтоўкай, а звычайна гэтым займаліся мужчыны. У 1589 годзе выпускнік Кембрыдзкага ўнівэрсытэту і магістар філязофіі Ўільям Лі вынайшаў машыну для вязаньня панчохаў[1]. Ягоная машына магла рабіць дзьвесьце вочкаў у хвіліну. Гэта было вялікім дасягненьнем для таго часу, напрыклад, падчас ручнога вязаньня можна было зрабіць ня болей за сто вочкаў.

Танныя панчохі машыннай вязаньня хутка выцесьнілі панчохі ручнога вязаньня. А тыя ўжо былі замененыя штанамі. Панчохі пачалі зьмяншацца памерамі і зноў ператварыліся ў шкарпэткі. Канчаткова яны зьмяніліся за час Першай сусьветнай вайны, калі праз дэфіцыт матэрыялаў пачалі ашчаджаць сродкі на даўжыні шкарпэтак.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads