Шэсьце князёў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шэсьце князёў (па-нямецку: Fürstenzug) — вялікае насьценнае пано ў Дрэздэне (Нямеччына) з выявай працэсіі кіраўнікоў Саксоніі. Пано было першапачаткова намаляванае паміж 1871 і 1876 гадамі з нагоды сьвяткаваньня 800-й гадавіны кіраваньня Саксоніяй Вэтынскай дынастыі. Для таго, каб абараніць пано ад умоваў навакольнага асяродзьдзя, яно было перанесенае на парцалянавую кафлю агульнай колькасьцю ў прыблізна 23000 плітак паміж 1904 і 1907 гадамі. Пано мае даўжыню 102 мэтры і лічыцца найбуйшейшым мастацкім творам з парцаляну ў сьвеце. На пано выяўленыя партрэты 35 маркграфаў, курфюстаў, герцагаў і каралёў Саксоніі.

«Шэсьце князёў» разьмешчанае на вонкавай сьцяне каралеўскай стайні (па-нямецку: Stallhof) Дрэздэнскага замка-рэзыдэнцыі.
Remove ads
Гісторыя
У 1589 годзе вонкавая сьцяна новапабудаванай каралеўскай стайні Дрэздэнскага замку-рэзыдэнцыі ўжо была ўпрыгожаная выявай, зробленай вапнавымі фарбамі.[1][2]
Да надыходзячай 800-й гадавіны Вэтынскай дынастыі ў 1889 годзе была замоўленая іншая вялікая насьценная выява, якая была выкананая мастаком Вільгельмам Вальтэрам паміж 1871 і 1876 гадамі. З-за таго, што выява хутка псавалася, яна была перанесеная на 23000 плітак з Майсанскага парцаляну паміж 1904 і 1907 гадамі.[3]
На пано выяўленыя 35 маркграфаў, курфюстаў, герцагаў і каралёў Саксоніі, пачынаючы з Конрада, макграфа Майсану, які кіраваў у 12 стагодзьдзі, і скончваючы Георгам, які быў каралём на працягу толькі двух гадоў у 20 стагодзьдзі. Выяваў толькі двух кіраўнікоў Саксоніі няма на пано — Генрыха I (каля 1089 г.) і апошняга караля Саксоніі Фрыдрыха Аўгуста III, які кіраваў з 1904 да 1918 году. Таксама на пано выяўленыя 59 навукоўцаў, майстроў, рамесьнікаў, дзяцей і фэрмэраў.[2]
Пано атрымала толькі мінімальныя пашкоджаньні падчас бамбаваньняў Дрэздэну 13 лютага 1945 году ў час Другой сусьветнай вайны.
Remove ads
Панарама
Адлюстраваныя асобы




35 маркграфаў, курфюстаў, герцагаў і каралёў Саксоніі адлюстраваныя седзячы на конях, а жаўнеры і іншыя людзі суправаджаюць іх пехам. Імя кожнага кіраўніка знаходзіцца пад ягоным партрэтам. Усе адлюстраваныя асобы маюць апранутыя ў сучаснае адзеньне.
- Конрад Вялікі (1127—1156), заснавальнік дынастыі Вэтынаў
 - Ота II (1156—1190)
 - Альбрэхт I (1190—1195)
 - Дытрых I (1195—1221)
 - Генрых III (1221—1288)
 - Альбрэхт II (1288—1307)
 - Фрыдрых I (1307—1324)
 - Фрыдрых II (1324—1349)
 - Фрыдрых III (1349—1381)
 - Фрыдрых I (1381—1428)
 - Эрнст (1464—1486)
 - Фрыдрых II (1428—1464)
 - Альбрэхт III (1443—1500)
 - Фрыдрых III Мудры (1486—1525)
 - Ёган Сталы (1525—1532)
 - Ёган-Фрыдрых Вялікадушны (1532—1547)
 - Георг Барадаты (1500—1539)
 - Генрых V Пабожны (1539—1541)
 - Морыц (1547—1553)
 - Аўгуст (1547—1553)
 - Крыстыян I (1586—1591)
 - Крыстыян II (1591—1611)
 - Ёган Георг I (1611—1656)
 - Ёган Георг II (1656—1680)
 - Ёган Георг III (1680—1691)
 - Ёган Георг IV (1691—1694)
 - Аўгуст Моцны (1694—1733)
 - Аўгуст Сас (1733—1763)
 - Фрыдрых Крыстыян (1763)
 - Фрыдрых Аўгуст I (1750—1827)
 - Антон (1827—1836)
 - Фрыдрых Аўгуст II (1836—1854)
 - Ёган (1854—1873)
 - Альберт (1873—1902)
 - Георг (1902—1904)
 
Памеры
Даўжыня пано «Шэсьце князёў» складае 101,9 мэтраў, вышыня — 10,5 мэтраў.[3] Але з-за наяўнасьці 18 вокнаў у верхняй частцы, плошча паверхні, пакрытай пліткамі, складае толькі 968 м².[3] Кожная парцалянавая плітка мае памер 20,5 на 20,5 см, і агульная колькасьць выкарыстаных плітак роўная прыблізна 23000.[3]
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
