Эдуард Домбург

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Эдуард Іванавіч Домбург[1] нарадзіўся 18 кастрычніка 1896 года ў Ліфлянзкае губэрні ў сялянскай сям'і. Скончыў валасную школу і дзьве клясы парафіяльнай вучэльні. У 1916 годзе прызваны на службу ў Расейскае войска і прыняў удзел у Першае сусьветнае вайне, а затым удзельнічаў у Грамадзянскае вайне ў Расеі. З 1921 года на працы ў органах савецкае юстыцыі, загадчык Стаўрапольскага губэрнскага аддзела юстыцыі, намесьнік старшыні Віцебскага губэрнскага рэвалюцыйнага трыбуналу, Віцебскага губэрнскага суду.

Хуткія факты Пракурор БССР, Папярэднік ...

У 1924 годзе пераведзены на работу ў БССР, дзе займаў пасады намесьніка старшыні Галоўнага суду, пракурора і намесьніка Наркама юстыцыі.

З 4 жніўня 1924 года па 6 красавіка 1925 года выконваў абавязкі Наркама юстыцыі БССР Пракурора Беларускае ССР.

У 19251926 гадах служыў на пасадзе Арлоўскага пракурора. У 1929 годзе скончыў Маскоўскія вышэйшыя юрыдычныя курсы, рабіў старшынёй Хабараўскага і Прыморскага краявых судоў, затым пераведзены ў Саратаў, дзе прызначаны старшынём спэцкалегіі і намесьнікам старшыні краявога суда.

У лістападзе 1935 года быў пераведзены ў Чэлябінск. У сьнежні 1935 года зацьверджаны старшынёй Чэлябінскага абласнога суда. Аднак у канцы 1937 года па выніках праверкі работы аблсуда, у прыватнасьці рабоце спэцкалегіі наркаматам юстыцыі, Домбург быў зьняты з пасады, выключаны з партыі нібыта за тое, што «даваў прамую ўстаноўку судам на зьніжэньне рэпрэсіяў контррэвалюцыйным элементам».

У ліпені 1938 года Э. І. Домбург арыштаваны работнікамі НКУС па Чалябінскай вобласці як "вораг народа", "удзельнік праватрацкісцкай арганізацыі". Пасьля ўмяшаньня ў сьледзтва ваенных юрыстаў справу супраць Домбурга спынілі і былы старшыня Чэлябінскага абласнога суду быў вызвалены са сьледчае турмы ў чэрвені 1941 года.

У гады Вялікай Айчыннай вайны загадваў юрыдычнай кансультацыяй, са сьнежня 1943 па сакавік 1944 года знаходзіўся ў Чырвоным войску, дэмабілізаваны па хваробе, працягнуў работу ў калегіі адвакатаў.

У лютым 1945 года загадам Наркама юстыцыі СССР пераведзены на работу ў Латвійскую ССР.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads