Якуб I Арагонскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Якуб I Заваёўнік (па-каталянску: Jaume el Conqueridor, па-арагонску: Chaime lo Conqueridor, па-гішпанску: Jaime el Conquistador, па-аксытанску: Jacme lo Conquistaire; 2 лютага 1208 — 27 ліпеня 1276) — граф Барсэлёны, кароль Арагону, Валенсіі, Мальёркі і лорд Манпэлье (1213—1276). За час свайго доўгага валадараньня ўлада Барсэлёнскае дынастыі пашырылася ва ўсе бакі: на Валенсію з поўдню, Лянгедок з поўначы і Балеарскія астравы з усходу. Падпісаўшы пагадненьне зь Людовікам IX, ён вырваў Барсэлёну з-пад намінальнага францускага сюзэрэнітэту і далучыў яе да сваёй кароны. Ягоны ўдзел у Рэканкісьце ў міжземнаморскай Гішпаніі параўнальны са зробленым Фэрдынандам III Кастыльскім у Андалюзіі.
Як заканадаўца і арганізатар ён займае высокае месца сярод гішпанскіх каралёў. Якуб склікаў Кансулят мора[1], які кіраваў марскім гандлем і дапамагаў умацаваць каталёнскае пераўзыходзтва ў заходнім Міжземнамор’і. Ён быў істотным дзеячом у разьвіцьці каталянскае мовы, спансаваў каталянскую літаратуру і напісаў квазі-аўтабіяграфічную хроніку свайго валадараньня «Libre dels feyts» (бел. Кніга дзеяў).
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads