Ям-Запольскі мір

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ям-Запольскі мір
Remove ads

Ям-Запо́льскі мір — мірная дамова паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай, заключаная 15 студзеня [ст. ст. 6 студзеня] 1582 у вёсцы Ківеравай Гары (за 15 верстаў ад Запольскага Яму пад Псковам, адсюль назва). Адзін з дыпляматычных актаў, які завяршаў Лівонскую вайну 1558—1583 рокаў.

Хуткія факты Тып дамовы, Падпісаная ...

Замірэньне падпісанае на 10 гадоў пасламі Івана Грознага і Стэфана Баторыя пры пасярэдніцтве Папы рымскага Урбана VII[1]. Важкую ролю ва ўкладаньні ўгоды адыграў папскі легат Антоніё Пасэвіна.

Паводле ўмоваў міру, у абмен на адмову ад захопленых Іванам Грозным Лівоніі і Полацку Маскоўская дзяржава атрымала назад Вялікія Лукі й іншыя землі, захопленыя Стэфанам Баторыем у ходзе вайны. Мір паміж дзяржавамі цягнуўся да самага пачатку вайны 1609—1618 рокаў.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads