From Wikipedia, the free encyclopedia
Адвака́т (лац. advocatus — ад advoco — запрашаю) — асоба, прафэсіяй якога зьяўляецца ажыцьцяўленьне праўнай дапамогі фізычным асобам (грамадзянам, асобам без грамадзянства) і юрыдычным асобам (арганізацыям), у тым ліку абарона іх інтарэсаў і правоў у судзе. Адвакатура як прафэсія вядомая са старажытных часоў.
Упершыню адвакаты зьявіліся ў Старажытным Рыме. Як адзначаў расейскі праўнік і гісторык права польскага паходжаньня Яўгені Васькоўскі, «… першымі праўнікамі ў Рыме былі патраны. Яны ядналі дзьве прафэсіі: кансультантаў у праве і адвакатаў». Адвакатура рэспубліканскага пэрыяду Старажытнага Рыму была вольнай прафэсіяй і ніякай карпаратыўнай структуры ня мела. Карпарацыя прафэсійных абаронцаў у судзе сфармавалася ў Рыме ў часы Імпэрыі, то бо да нашай эры. Дакумэнтальна зафіксаваная калегія праўнікаў-абаронцаў фармавалася на аснове добра вядомых у пазьнейшыя часы прынцыпаў: патрабавалася быць занесеным у мартыкулы (афіцыйны сьпіс асобаў з пэўным узрознем прыбытку) і пасьпяхова здаць экзамэны па праву. Будова адвакатуры, якая склалася ў эпоху Імпэрыі, была клясычнай. Яна стала асновай для ўсіх наступных пераўтварэньняў адвакатуры, усутыч да найноўшага часу.
4 лютага 2022 году Міністэрства юстыцыі Беларусі паведаміла, што ў краіне налічвалася 1868 адвакатаў зь ліцэнзіяй. Сярод іх менш як палова займалася крымінальнай абаронай[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.