беларускі паўстанец From Wikipedia, the free encyclopedia
Алякса́ндар Аляі́завіч Лянке́віч, таксама Аляксандар Лінкевіч, (псэўд. Ля́ндар[1]; 1823, Гарадзенская губэрня — ?) — адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863—1864 гадоў.
Аляксандар Лянкевіч Aleksander Lenkiewicz | |
1823 | |
Мянушка | палкоўнік |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Прыналежнасьць | Расейская імпэрыя (1840 — 1961) Паўстанцы 1863 году |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1840—1861 1863 |
Званьне | палкоўнік |
Бітвы/войны | Мілавідзкая бітва |
У 1840—1861 гадах служыў у расейскім войску, падпалкоўнік. Пасьля адстаўкі ў 1861 годзе жыў у сваім фальварку Панюкі[2]. 2 траўня 1863 году ўзначаліў паўстаньне ў Гарадзенскім павеце, стварыў аддзел колькасьцю 130—140 чалавек, пераважна зь сялянаў[1]. 4 траўня атрад Лянкевіча сабраўся ў мясцовасьці Сьвятыя балоты, дзе іх заатакаваў чатырохкротна большы атрад расейскіх войскаў, атрад Лянкевіча быў разгромлены, а рэшта — 28 паўстанцаў на чале зь Лянкевічам адступіла ў мясцовыя лясы[3]. Палкоўнік расейскіх войскаў Мантэйфэль вырашыў не перасьледаваць паўстанцаў, таму Лянкевіч ужо 5 траўня з рэштай атраду вырушыў у Валкавыскі павет[3]. 17 траўня атрад Лянкевіча аб’яднаўся з атрадам Густава Стравінскага[3]. Да атраду Лянкевіча далучыліся ахвотнікі з Пружанаў і ваколічная шляхта, атрад Стравінскага налічваў 136 паўстанцаў[4]. 3 чэрвеня 1863 году камандаваў у Мілавідзкай бітве на чале аб’яднаных сілаў гарадзенскіх, ваўкавыскіх, наваградзкіх і слонімскіх паўстанцаў. Падчас бою войскі паўстанцаў наведаў Кастусь Каліноўскі, які зьвяруўся з натхняючай прамовай да паўстанцаў[5]. 4 чэрвеня перадаў атрады пад кіраўніцтва Ануфрыя Духінскага, пазаставіўшы сабе атрад колькасьцю 40 чалавек[6]. У палове чэрвеня накіраваўся на поўнач у Лідзкі павет, 16 жніўня падчас маршу быў заатакаваны расейскімі войскамі, адступіў праз лясныя сьцежкі[7]. 1 жніўня 1863 году зь лідзкімі паўстанцамі перайшоў Нёман і дзейнічаў у Аўгустоўскай губэрні. Зь верасьня 1863 году за мяжою. Завочна яму быў вынесены сьмяротны прыгавор. Эміграваў у Францыю, дзе прымаў удзел у дзейнасьці польскіх вайсковых таварыстваў[8], потым — у Злучаныя Штаты Амэрыкі, каб прыняць удзел у Грамадзянскай вайне на баку Канфэдэрацыі й сфармаваць там польскі атрад[9]. Далейшы лёс невядомы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.