Амстэрдамскі ўнівэрсытэт
публічная вну ў Амстэрдаме (Нідэрлянды) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Амстэрда́мскі ўнівэрсытэ́т (па-нідэрляндзку: Universiteit van Amsterdam, UvA) зьяўляецца адным з найбуйнейшых у Эўропе (бюджэт 487 млн эўра, 25 тысяч студэнтаў, 5 тысяч супрацоўнікаў).
Маецца сем факультэтаў:
- гуманітарны
- грамадзкіх навук і навук аб паводзінах
- эканамічны
- прававы
- натуральных навук і інфарматыкі
- мэдычны
- стаматалягічны