Аналіз крыві
вызначэньне колькасна-якаснага складу крыві / From Wikipedia, the free encyclopedia
Аналіз крыві — вызначэньне колькасна-якаснага складу крыві дзеля дыягностыкі.
Агульны аналіз робяць па валасьніковай крыві з пальца. Забор крыві ажыцьцяўляюць раніцай нашча. Агульны аналіз крыві ўлучае зьвесткі пра колькасьць эрытрацытаў, трамбацытаў, гемаглябіну, лейкацытаў і суадносінах іх відаў, а таксама пра каляровы паказьнік і згусальнасьць крыві. Біяхімічны аналіз робяць зь вены дзеля дыягназу пры атручаньні і гіпавітамінозе, хваробах нырак і падстраўнікавай залозы, печані і сэрца[1].