Арганізм
незалежна існуючая адзінка жывога / From Wikipedia, the free encyclopedia
Аргані́зм (па-лацінску: organismus ад лац. organizo — устройваю, надаю дакладны выгляд, ад стар.-грэц. ὄργανον — прылада) — жывая істота, часткі якой — органы — уплываюць адна на адну так, што яны функцыянуюць разам як стабільнае цэлае. Жывыя арганізмы — галоўны прадмет вывучэньня ў біялёгіі. Для зручнасьці ўсе арганізмы разьмяркоўваюцца й клясыфікуюцца па розных групах і катэгорыях, якія складаюць біялягічную сыстэму іхных клясыфікацыяў.
Навуковая клясыфікацыя ў біялёгіі арганізмы лічыць сынонімам да слова жыцьця на Зямлі. На падставе тыпу вузаў, арганізмы могуць быць падзеленыя на дзьве асноўныя групы: пракарыёты й эўкарыёты. Пракарыёты ўяўляюць сабой два асобных дамэна: бактэрыі й археі. Эўкарыятычныя арганізмы маюць аформленае ядро ў вузе, а таксама ўтрымліваюць арганэлы[1]. Грыбы, жывёлы й расьліны зьяўляюцца прыкладамі эўкарыётаў. Большасьць арганізмаў маюць вузавую будову. Фармаваньне цэласнага арганізма ёсьць працэсам, які складаецца з дыфэрэнцыяваньня структураў, як то вузаў, тканінаў, органаў, і функцыяў і іхнай інтэграцыі як у антагенэзу, гэтак і ў філягенэзу.
Паводле ацэнкак на сёньня на Зямлі жывуць ад 10 мільёнаў да 14 мільёнаў відаў жывых арганізмаў[2], зь якіх толькі каля 1,2 мільёна зьяўляюцца зарэгістраванымі й вывучанымі[3]. Больш за 99% усіх відаў, што складае больш за пяць мільярдаў відаў[4], што калі-небудзь жылі, на сёньня зьяўляюцца вымерлымі[5][6]. У 2016 годзе быў ідэнтыфікаваны набор з 355 генаў ад апошняга ўнівэрсальнага агульнага продка ўсіх жывых істотаў[7].
Многія арганізмы арганізаваныя ў супольнасьці (напрыклад, сям’я, працоўны калектыў у людзей).