Арый
раньнехрысьціянскі багаслоў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Арый (па-старажытнагрэцку: Ἄρειος, па-лацінску: Arіus; каля 256, Пталемаіда — 336, Канстантынопаль) — раньнехрысьціянскі сьвятар, філёзаф і аскет з Кірэнаікі. Вядомы прапаведваньнем дактрыны арыянства, напрамку ў хрысьціянстве, прызнанага ерасьсю й асуджанага на Першым Нікейскім саборы ў 325 годзе. Дзейнасьць і погляды Арыя выклікалі так званую «арыянскую палеміку», якая аказала значны ўплыў на далейшае разьвіцьцё царквы й зацьвярджэньне хрысьціянскай дагматыкі.