Астан Віла Бірмінггэм
ангельскі футбольны клюб зь Бірмінггэму / From Wikipedia, the free encyclopedia
«А́стан Ві́ла» (па-ангельску: Aston Villa F.C.) — ангельскі футбольны клюб з гораду Бірмінггэму. Клюб разьмяшчаецца ў Астане — цэнтральным раёне гораду, ад імя якога й пайшоў назоў каманды. Клюб зьявіўся на сьвет у 1874 годзе. У 1888 годзе ён быў адным з заснавальнікаў Футбольнай Лігі, у 1897 годзе зьмяніў футбольную пляцоўку на «Віла Парк», а ў 1992 годзе клюб стаў адным з заснавальнікаў Прэм’ер-Лігі.
Астан Віла Бірмінггэм | ||||||
Поўная назва | па-ангельску: Aston Villa Football Club | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 21 лістапада 1874 | |||||
Горад | Бірмінггэм, Ангельшчына | |||||
Стадыён |
Віла Парк Умяшчальнасьць: 42 788 | |||||
Прэзыдэнт | Насэф Савірыс[d] | |||||
Кіраўнік | Ўэс Эдэнз[d] і Насэф Савірыс[d] | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Прэм’ер-Ліга | |||||
· 2022—2023 | 7 месца | |||||
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы avfc.co.uk (анг.) |
«Віла» — адзін з самых сталых і пасьпяховых клюбаў у Ангельшчыне, маючы на сваім рахунку 7 перамогаў у чэмпіянаце й столькі ж разоў становячыся ўладальнікамі кубка краіны. Таксама клюб зьяўляецца адным з чатырох ангельскіх калектываў, што змаглі заваяваць самы прэстыжны трафэй Старога Сьвету — Кубак эўрапейскіх чэмпіёнаў у сэзоне 1981—1982 гадоў.
«Віла» мае працяглае супрацьстаяньне са сваім сталым ворагам «Бірмінггэмам Сіці», якое яшчэ мае назоў «дэрбі другога гораду» й цягнецца з 1879 году. Традыцыйныя колеры экіпіроўкі — бардовыя кашулі з блакітнымі рукавамі, белыя трусы й блакітныя гэтры. Традыцыйны лягатып зьмяшчае залатога ільва на блакітным фоне. Апошнім разам лягатып быў мадыфікаваны ў 2016 годзе[1].