From Wikipedia, the free encyclopedia
Ашгабадзкі землятрус 1948 року (па-туркмэнску: 1948 Ашгабат ыер титремеси, па-расейску: Ашхабадское землетрясение 1948 года) здарылася 6 кастрычніка магнітудай 7,3 і максымальнай інтэнсіўнасьцю паводле Мэркальлі X (надзвычайная). Штуршкі адбываліся ў Туркмэнскай ССР (СССР) каля Ашхабаду.
Ашгабадзкі землятрус | |
Сэрдар Дарэх Газ | |
Дата і час | 5 кастрычніка 1948 (75 гадоў таму) |
---|---|
Магнітуда | 7,3 Ms |
Месцазнаходжаньне эпіцэнтру | 37.95° пн. ш. 58.32° у. д. |
Закранутыя краіны (рэгіёны) | Туркмэнская ССР, СССР Іран |
Найбольшая інтэнсіўнасьць | X (надзвычайная)[1] |
Пацярпелыя | 10 000—110 000[2] |
Землятрус пачаўся а 2:17 ранку 6 кастрычніка 1948 року. Эпіцэнтар землятрусу знаходзіўся ля вёскі Гара-Гаўдан за 25 кілямэтраў на паўднёвы захад ад Ашхабаду. Землятрус учыніў вялізныя разбурэньні ў сталіцы рэспублікі і вакольных вёсках, зьнішчыўшы амаль усе камяніцы і значна пашкодзіўшы бэтонныя дамы. Паводле розных ацэнак, колькасьць ахвяраў склала ад 10 000 да 110 000 чалавек, што роўна блізу 10% тагачаснага насельніцтва Туркменскай ССР.
У землятрусе загінула сям’я будучага туркмэнскага прэзыдэнта Сапармурата Ніязава (акрамя бацькі, які загінуў яшчэ на вайне)[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.