![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/71/Hades-et-Cerberus-III.jpg/640px-Hades-et-Cerberus-III.jpg&w=640&q=50)
Аід
боства старажытнагрэцкай міталёгіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Аід у грэкаў (або Га́дэс, стар.-грэц. Ἀΐδης ці ᾍδης, таксама грэц. Ἀϊδωνεύς; у рымлян Плюто́н, па-грэцку: Πλούτων, па-лацінску: Pluto — «багаты»; таксама Дыт па-лацінску: Dis ці Орк) — у старажытнагрэцкай міталёгіі [1]бог падземнага царства мёртвых і назва самога царства мёртвых, уваход у якое, згодна з Гамэрам і іншымі крыніцамі, знаходзіцца дзесьці «на крайнім захадзе, за ракой Акіян, якае абмывае зямлю». Старэйшы сын Хронаса и Рэі [2], брат Зэўса, Пасэйдона, Гэры, Гестыі і Дэмэтры. Муж Персэфоны.