Балёньня
места ў Італіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Балё́ньня (па-італьянску: Bologna, на мясцовым дыялекце: Bulaggna) — горад у паўночнай Італіі, адміністрацыйны цэнтар аднайменнай правінцыі і сталіца рэгіёну Эмілія-Раманьня. Разьмяшчаецца паміж ракой По і Апэнінамі. Гэта сёмы горад Італіі паводле колькасьці насельніцтва (390 128 чалавек на канец 2017 году).
Балёньня | |||||
італ. Bologna | |||||
| |||||
Краіна: | Італія | ||||
Рэгіён: | Эмілія-Раманьня | ||||
Мэр: | Матэо Лепорэ[d] | ||||
Плошча: | 140,86 км² | ||||
Насельніцтва (2017) | |||||
колькасьць: | 390 128 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 2769,62 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 051 | ||||
Паштовыя індэксы: | 40100 | ||||
Нумарны знак: | BO | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 44°29′38″ пн. ш. 11°20′34″ у. д. | ||||
Балёньня | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.comune.bologna.it/ |
Горад быў заснаваны этрускамі, але зь цягам часу быў уключаны ў склад старажытнарымскай дзяржавы. У Сярэднявеччы горад меў незалежнасьць і быў адным з найбуйнейшых гарадоў Эўропы паводле колькасьці насельніцтва. Вядомы сваімі вежамі, цэрквамі і даўгамернымі портыкамі, Балёньня мае добра захавалы гістарычны цэнтар, дзякуючы дбайнай рэстаўрацыі і палітыцы, скіраванай на ягонае захаваньне, якая пачалася ў канцы 1970-х гадоў. Горад таксама шырока вядомы дзякуючы найстарэйшаму ўнівэрсытэту ў сьвеце[1][2][3][4], Балёнскаму ўнівэрсытэту, заснаванаму ў 1088 годзе. Праз гэты факт горад мае вялікую колькасьць студэнтаў, што надае яму касмапалітычны характар.
Балёньня зьяўляецца важным сельскагаспадарчым, прамысловым, фінансавым і транспартным вузлом, дзе шматлікія буйныя кампаніі маюць свае штаб-кватэры.