Баптызм
дэнамінацыя ў пратэстанцтве / From Wikipedia, the free encyclopedia
Бапты́зм (паводле грэц. Βάπτισμα — хрост) — хрысьціянская дэнамінацыя ў пратэстанцтве, засяроджаная на індывідуалізьме ў дачыненьні да Бога і надзвычайнай ролі Сьвятога Пісьма. Збавеньне паводле баптыстаў недасягальнае ўласнымі ўчынкамі, адно толькі ласкай Божай праз асабістую веру ў збаўчую ахвяру Ісуса Хрыста дзеля выкупленьня грахоў чалавецтва. Баптысты зьдзяйсьняюць хрост выключна над тымі, хто сьвядома выражае пакаяньне за грахі і вызнае веру ў Хрыста. Акцэнтуючы аўтаномію асобных збораў, ёсьць таксама прыхільнікамі аддзяленьня царквы ад дзяржавы.
Дактрына
Баптысцкае вызнаньне веры
Усеагульнае сьвятарства Свабода асобнай душы Аддзяленьне царквы ад дзяржавы Толькі Пісаньне Кангрэгацыяналізм Асобы
Джон Сьміт
Томас Гэлвіс Роджэр Ўільямз Джон Кларк Джон Баньян Шубал Стэрнз Эндру Фулер Чарлз Спэрджэн Дзі Эн Джэксан Ўільям Кэры Мартын Лютэр Кінг Білі Грэм Джош Макдаўэл Арганізацыі
Сьпіс баптысцкіх дэнамінацыяў
Баптысты сёмага дня Рэфармаваныя баптысты Баптыдзясятнікі Сусьветны баптысцкі альянс Эўрапейская баптысцкая фэдэрацыя |
Дарэфармацыйныя рухі
Вальдэнсы · Гусіты · Катарызм · Лёлярды
Цэрквы Рэфармацыі
Анабаптызм · Англіканства · Кальвінізм · Лютэранства · Нонканфармізм · Польскія браты · Рэманстранты · Цьвінгліянства
Пострэфармацыйныя рухі
Адвэнтысты сёмага дня · Армія збавеньня · Баптызм · Кангрэгацыяністы · Квакеры · Мэнаніцтва · Піетызм · Плімуцкія браты · Пурытанства · Пяцідзясятніцтва · Рух сьвятасьці · Унітарыянства · Харызматычны рух
Вялікае абуджэньне
Вучні Хрыста · Мэтадызм · Рывайвелізм · Эвангельскія хрысьціяне
|
Большасьць баптыстаў прадстаўляе эвангельскае хрысьціянства, хоць існуюць нешматлікія баптысцкія дэнамінацыі, якія належаць да лібэральнага напрамку пратэстанцтва. Баптысцкія цэрквы могуць адрозьнівацца ў стаўленьні да пэўных пытаньняў: прадвызначэньне альбо свабода волі, канчатковасьць альбо мажлівасьць страты збавеньня, стаўленьне да тэорыі эвалюцыі.
У практыцы царкоўнага жыцьця баптысты прытрымліваюцца прынцыпу ўсеагульнага сьвятарства, а таксама самастойнасьці і незалежнасьці кожнай асобнай царкоўнай грамады (кангрэгацыяналізм). Прэсьбітэр (пастар) грамады ня мае абсалютнай улады, найбольш істотныя пытаньні вырашаюць на царкоўных радах, агульных сходах вернікаў. Набажэнствы складаюцца з казаняў, сьпеваў у суправаджэньні інструмэнтальнай музыкі, імправізаваных малітваў (уласнымі словамі), чытаньня духоўных паэмаў і вершаў[1].