Бельчыцкі манастыр
колішні манастыр у Полацку / From Wikipedia, the free encyclopedia
Манастыр Сьвятых Барыса і Глеба — помнік архітэктуры XII ст. у Полацку. Знаходзіўся на Задзьвіньні, у прадмесьці Бельчыцы, пры ўтоку ракі Бяльчанкі ў Дзьвіну. Твор Полацкай школы дойлідзтва. У 1920—1950-я[1] гады савецкія ўлады зруйнавалі помнік (захаваліся падмуркі). Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Манастыр Сьвятых Барыса і Глеба | |
Бельчыцкі манастыр. Малюнак І. Трутнева, 1866 | |
Краіна | Беларусь |
Места | Полацак |
Каардынаты | 55°28′31.78″ пн. ш. 28°47′2.89″ у. д. |
Канфэсія | праваслаўе |
Эпархія | Полацкая япархія[d] |
Архітэктурны стыль | Полацкая школа дойлідзтва[d] |
Дата заснаваньня | XII ст. |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Манастыр Сьвятых Барыса і Глеба | |
Манастыр Сьвятых Барыса і Глеба на Вікісховішчы |
Комплекс складаўся з цэркваў Сьвятых Барыса і Глеба, Сьвятой Параскевы Пятніцы і Вялікай саборнай, падмуркі якіх захаваліся да нашага часу. Апроч таго, згодна зь пісьмовымі крыніцамі, існавалі храм-трыконх, княскі палац і абарончыя муры зь вежамі вакол манастыра. Тэрыторыю манастыра ў наш час займаюць 1-павярховыя драўляныя хаты, а таксама 5-павярховы савецкі жылы дом і цагляны дарэвалюцыйны дом (1910 год). Тэрыторыю манастыра перасякае дарога, якая праходзіць празь месца, дзе разьмяшчаўся Вялікі сабор.