Вялікабрытанія
краіна ў Эўропе / From Wikipedia, the free encyclopedia
Злу́чанае Карале́ўства Вялі́кай Брыта́ніі і Паўно́чнай Ірля́ндыі (па-ангельску: United Kingdom of Great Britain and Northern Ireland), скарочана — Вялікабрыта́нія, Вялі́кая Брыта́нія — сувэрэнная краіна ў Эўропе, якая месьціцца на паўночным захадзе Эўропы на архіпэлягу Брытанскіх астравоў[7]. Да складу каралеўства ўваходзяць Ангельшчына, Ўэйлз, Шатляндыя і Паўночная Ірляндыя[8], а таксама мноства меншых астравоў у межах Брытанскіх астравоў і шэраг заморскіх тэрыторыяў ва ўсім сьвеце[9]. Паўночная Ірляндыя мае сумесную сухаземную мяжу з Рэспублікай Ірляндыяй, астатная асноўная частка дзяржавы ёсьць аточанай Атлянтычным акіянам, Паўночным морам, Ля-Маншам, Кельцкім і Ірляндзкім марамі. Агульная плошча Злучанага Каралеўства складае каля 242 500 км². Паводле стану на 2020 год насельніцтва Вялікабрытаніі перавышала 67 мільёнаў чалавек[10]. Краіна ёсьць унітарнай парлямэнцкай дэмакратыяй і канстытуцыйнай манархіяй[11]. Пасаду манарха на сёньня займае кароль Карл III. Да гэтага працяглы час з 1952[12] па 2022 гады пасаду займала каралева Лізавета II. Сталіцай і найбуйнейшым горадам ёсьць Лёндан, сусьветны горад і фінансавы цэнтар з насельніцтвам больш за 14 млн чалавек. Да ліку іншых буйных гарадоў улучаюць Бірмінггэм, Манчэстэр, Глазга, Лівэрпул і Лідс[13]. Шатляндыя, Ўэйлз і Паўночная Ірляндыя маюць уласныя ўрады, але кожны зь іх валодае рознымі паўнамоцтвамі[14]. Найбліжэйшыя да Вялікабрытаніі астравы Мэн, Гернсі і Джэрзі ня ёсьць часткай Вялікабрытаніі, але яны маюць статус залежных ад кароны, а брытанскі ўрад адказвае за іхнюю абарону і міжнароднае прадстаўніцтва[15]. Таксама налічваецца 14 брытанскіх заморскіх тэрыторыяў[16], то бок апошнія рэшткі Брытанскай імпэрыі, якая ў сваім росквіце ў 1920-х гадах ахоплівала амаль чвэрць сушы і траціну насельніцтва сьвету, і была самай вялікай імпэрыяй у гісторыі. Брытанскі ўплыў можна назіраць у мове, культуры, прававых і палітычных сыстэмах, які ёсьць узорам для шматлікіх былых калёніяў[17].
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Вялікабрытанія (неадназначнасьць).
Вялікабрытанія | |||||
брыт. анг.: United Kingdom of Great Britain and Northern Ireland | |||||
| |||||
Дзяржаўны гімн Божа, барані караля | |||||
Дата заснаваньня: | 12 красавіка 1927 | ||||
Афіцыйная мова: | ангельская мова | ||||
Сталіца: | Лёндан | ||||
Форма кіраваньня: | канстытуцыйная манархія | ||||
манарх Вялікабрытаніі[d]: | Карл III | ||||
прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі[d]: | Рышы Сунак | ||||
Заканадаўчы орган: | Парлямэнт Вялікабрытаніі | ||||
Выканаўчы орган: | урад Вялікабрытаніі[d] | ||||
Плошча: |
| ||||
Насельніцтва: | |||||
Валюта: | фунт стэрлінгаў | ||||
СУП (2022) | |||||
па ППЗ: | 3,752 трлн $ — 8 месца | ||||
па ППЗ на душу насельніцтва: | 55 301 $ — 28 месца | ||||
намінальны: | 3,376 трлн $ — 6 месца | ||||
намінальны на душу насельніцтва: | 49 761 $ — 25 месца | ||||
Мэдыянны прыбытак: | 31 617 $ | ||||
Індэкс дэмакратыі: | 8,54[3] | ||||
Каэфіцыент Джыні: | 32,8 | ||||
ІРЧП: | 0,929[4] | ||||
Часавы пас: | UTC+0 | ||||
Аўтамабільны знак: | UK | ||||
Бок аўтамабільнага руху: | леваруч | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню: | .uk і .gb[5][6] | ||||
Тэлефонны код: | +44 | ||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
gov.uk (анг.) |