Бэртран Ра́сэл (па-ангельску: Bertrand Russell; 18 траўня 1872 — 2 лютага 1970) — брытанскі філёзаф, матэматык, пацыфіст і грамадзкі дзяяч.[7] Расэл прарабіў складаную філязофскую эвалюцыю, якую ён сам вызначаў як пераход ад плятонаўскай інтэрпрэтацыі Піфагарэйскай школы да філязофіі Дэйвіда Г’юма. Стварыў канцэпцыю «лягічнага атамізму» й распрацаваў «тэорыю дыскрыпцыяў». Расэл лічыў, што матэматыка можа быць выведзеная зь лёгікі.
Хуткія факты Імя пры нараджэньні, Дата нараджэньня ...
Бэртран Расэл |
Bertrand Russell |
|
Імя пры нараджэньні |
па-ангельску: Bertrand Arthur William Russell |
---|
Дата нараджэньня |
18 траўня 1872(1872-05-18)[1][2][3][…] |
---|
Месца нараджэньня |
|
---|
Дата сьмерці |
2 лютага 1970(1970-02-02)[5][1][6][…] (97 гадоў) |
---|
Месца сьмерці |
|
---|
Школа/традыцыя |
Аналітычная філязофія |
---|
Пэрыяд |
Філязофія XX стагодзьдзя |
---|
Кірунак |
аналітычная філязофія[d], вальнадумства[d] і заходняя філязофія[d] |
---|
Асноўныя зацікаўленасьці |
матэматыка, лёгіка, філязофія, мэтафізыка |
---|
Значныя ідэі |
Proposed Roads to Freedom[d], My Philosophical Development[d], The Problems of Philosophy[d], Introduction to Mathematical Philosophy[d], Power: A New Social Analysis[d], In Praise of Idleness and Other Essays[d], The Principles of Mathematics[d], A History of Western Philosophy[d], The Autobiography of Bertrand Russell[d], Marriage and Morals[d], Human Knowledge: Its Scope and Limits[d], Justice in war time[d], Principia Mathematica[d], Human society in ethics and politics[d] і Wisdow of the West[d] |
---|
Аказалі ўплыў |
Дэйвід Г’юм, Ляйбніц, Уайтхэд |
---|
Наступнікі |
Вітгенштэйн, Гёдэль |
---|
Вучні |
Philip Jourdain[d] |
---|
Сайт |
Інфармацыйная старонка (рас.) |
---|
|
Закрыць
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Расэл (неадназначнасьць).
Расэл — адзін з ініцыятараў Пагуоскага руху, суаўтар Маніфэста Айнштайна-Расэла. У 1963 стварыў «Фонд міру». Сумесна з Жан-Полем Сартрам арганізаваў міжнародны трыбунал па расьсьледаваньні ваенных злачынстваў ЗША ў Віетнаме.
У 1950 атрымаў Нобэлеўскую прэмію па літаратуры «…у знак прызнаньня разнастайных і значных твораў, у якіх ён адстойвае гуманістычныя ідэалы й свабоду думкі».
Ляўрэат Ерусалімскай прэміі 1963 году.