Бітва пры Гастынгсе
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бі́тва пры Га́стынгсе (па-ангельску: Battle of Hastings) — бітва, якая адбылася 14 кастрычніка 1066 году, дзе ў рашучай барацьбе нарманы на чале з герцагам Вільгельмам I здолелі перамагчы сілы англасаксаў і канчаткова захапіць Ангельшчыну. Бойка адбылася на ўзгорку Сэнлак[1], прыблізна за шэсьць міляў на паўднёвы захад ад Гастынгсу, каля сучаснага мястэчка Бэтл у графстве Ўсходні Сасэкс.
Бітва пры Гастынгсе | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Сьмерць Гаральда ў бойцы. Малюнак з дывана Баё | |||||||||
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
Нармандыя наёмнікі | Ангельшчына | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
Вільгельм Нармандзкі | Гаральд II | ||||||||
Колькасьць | |||||||||
7000—8000 | 7000—8000 | ||||||||
Страты | |||||||||
Невядомыя | Некалькі тысяч | ||||||||
У выніку бітвы ангельскі кароль Гаральд II быў забіты. Паводле паданьня, ён быў сьмяротна паранены стралой у вока. Пасьля перамогі пад Гастынгсам герцаг нармандзкі Вільгельм стаў каралём Ангельшчыны, цалкам падпарадкаваўшы сабе краіну.
Падзеі, што адбываліся да бітвы, падчас і пасьля яе, апісвае знакаміты дыван Баё[2]. У 1095 годзе ў час чарговай гадавіны ля месца сутычкі было пабудавана Бэтлскае абацтва.