![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/cd/Lipniki_massacre.jpg/640px-Lipniki_massacre.jpg&w=640&q=50)
Валынская разьня
From Wikipedia, the free encyclopedia
Валынская разьня (па-польску: Rzeź wołyńska) — масавае забойства Украінскай паўстанцкай арміяй этнічнага польскага грамадзянскага насельніцтва і, у меншых маштабах, грамадзянскіх асобаў іншых нацыянальнасьцяў, улучаючы ўкраінцаў, у сакавіку — ліпені 1943 году. Зваротныя дзеяньні польскага боку, пачатыя з канца лета 1943 году, прывялі да ахвяр сярод украінскага грамадзянскага насельніцтва. Дакладная колькасьць ахвяр невядомая, гісторыкі ацэньваюць, што загінула каля 50—60 тысячаў палякаў і ў выніку помсты каля 2—3 тысячаў украінцаў.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/cd/Lipniki_massacre.jpg/640px-Lipniki_massacre.jpg)
8 ліпеня 2016 году Сэнат Рэспублікі Польшча прыняў пастанову, у якой падзеі Валынскай разьні назваў генацыдам і заклікаў устанавіць 11 ліпеня Нацыянальным днём памяці ахвяраў генацыду[1]. 22 ліпеня нават Сойм прызнаў падзеі Валынскай разьні генацыдам[2].