Ваявода
вайсковае званьне / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ваяво́да — службовая асоба, кіраўнік мясцовай адміністрацыі ў ваяводзтвах.
У Вялікім Княстве Літоўскім прызначаўся вялікім князем і панамі-радай пажыцьцёва з заможнай шляхты, ураджэнцаў гаспадарства.
Узначальваў адміністрацыйныя, гаспадарчыя і вайсковыя органы і ў значнай ступені выконваў судовыя функцыі. Мусіў праводзіць у жыцьцё распараджэньні і пастановы цэнтральных органаў улады і адначасна клапаціцца пра інтарэсы насельніцтва.
У сваёй дзейнасьці абапіраўся на намесьнікаў і памагатых, найбліжэйшымі зь якіх быў кашталян, што камандваў войскамі галоўнага замка ваяводы, а пры яго адсутнасьці — усімі ўзброенымі сіламі. Разам з ваяводам кашталян прадстаўляў інтарэсы ваяводзтва на вальным сойме. Намесьнік, або падваявода, выконваў адміністрацыйныя і судовыя абавязкі[1].