Вуліца Ракаўская (Менск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ву́ліца Ра́каўская — вуліца ў цэнтральнай частцы Менску, якая зьвязвае Юбілейны пляц зь Нямігай праз Ракаўскае прадмесьце. Атрымала сваю назву ад гістарычнага места Ракава, кірунак на якое яна паказвае.
Quick Facts Агульная інфармацыя, Раён гораду ...
Ракаўская | |
вул. Ракаўская, 20 | |
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Раён гораду | |
Гістарычны раён | Ракаўскае прадмесьце |
Былыя назвы | Астроўскага |
Даўжыня | 0,6 км |
Бліжэйшыя станцыі мэтро | Фрунзенская, Няміга |
На мапе | |
Google · Яндекс | |
Вуліца Ракаўская ў Вікісховішчы |
Close
Праходзіць ад вуліцы Мельнікайтэ да ГД «На Нямізе», ляжыць паміж праспэктам Пераможцаў і вуліцай Раманаўская Слабада. Нумарацыя дамоў вядзецца ад вуліцы Нямігі.
За савецкім часам у 1937—1993 гадох мела афіцыную назву вуліца Астроўскага.