Віетнамская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Віетна́мская мова (саманазва: tiếng Việt, вымаўл. [tĭəŋ vìəˀt]~[tǐəŋ jìək][lower-alpha 1]) — афіцыйная мова Віетнаму, нацыянальная мова віетаў ды каля 3 млн прадстаўнікоў віецкае дыяспары. У якасьці першай або другой мовы таксама мае ўжытак серад іншых народаў Віетнаму. Колькасьць носьбітаў — каля 75 млн чал.[4]
Віетнамская мова | |
tiếng Việt | |
Ужываецца ў | Віетнаме |
---|---|
Рэгіён | усход Індакітаю |
Колькасьць карыстальнікаў | |
Клясыфікацыя | Аўстраазіяцкая сям'я
|
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | Віетнаме[2] |
Дапаможная мова ў | Чэхіі[3] |
Статус: | 1 дзяржаўная[d][1] |
Пісьмо | Vietnamese alphabet[d], Vietnamese Braille[d], chữ Nôm[d] і лацінскае пісьмо |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | vi |
ISO 639-2(Б) | vie |
ISO 639-2(Т) | vie |
ISO 639-3 | vie |
У лінгвістычным дачыненьні — адна з моваў аўстраазіяцкай сям’і моваў, зьяўляючыся найбуйнейшай аўстраазіяцкай мовай паводле колькасьці носьбітаў. Віетнамская лексыка мае значныя плясты запазычваньняў зь няроднаснай кітайскай мовы (паводле некаторых падлікаў — да 60% ад лексычнага складу), гістарычны кітайскі ўплыў таксама спрычыніўся да пэрыяду выкарыстаньня ў мове адаптаванага варыянту кітайскіх герогліфаў, вядомага як т’ы-ном. У выніку францускай калянізацыі віетнамцамі быў успрыняты лацінскі альфабэт, які палёг у аснову сучаснай віетнамскай пісьмовасьці. Цяперашні віетнамскі альфабэт (куокнгы) мае шэраг літараў з дыякрытычнымі знакамі, якія пазначаюць тоны, а таксама некаторыя адметныя гукі.