Вікінг (цягнік)
камбінаваны цягнік, які з 2003 году праходзіць празь Беларусь ад Ільлічэўску да Клайпеды / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Ві́кінг» — камбінаваны цягнік, які з 6 лютага 2003 году праходзіць празь Беларусь ад украінскага порта Ільлічэўск (Адэская вобласьць) да Клайпедзкага порта ў Летуве[1].
«Вікінг» | |
Прывад | лякаматыў |
---|---|
Пэрыяд | ад 6 лютага 2003 году |
Сфэра прымяненьня | грузаперавозкі |
Інфраструктура | чыгунка |
На 2020 год удзельнікамі грузаперавозак цягніком былі чыгункі 6 краінаў Эўропы і 2 краінаў Азіі: Беларуская чыгунка, «Летувіская чыгунка», «Украінская чыгунка», «Грузаперавозкі Баўгарскай дзяржаўнай чыгункі», «Чыгунка Малдовы», «Грузы Румынскай чыгункі», «Грузінская чыгунка» і «Азэрбайджанская чыгунка»[2]. Адпаведна зь Ільлічэўска плаваў марскі паром у баўгарскую Варну, грузінскія Батумі і Поці, а таксама турэцкія Самсун і Стамбул[3]. Цягнік «Вікінг» мог перавозіць 8 відаў кантэйнэраў: 3-тонны (2400 кг і 5 кубамэтраў); 5-тонны (3800 кг і 10,4 кубамэтры); 20-футавы звычайны (21,8 тоны і 33,1 кубамэтры), узмоцнены (28,18 тоны і 32,6 кубамэтры) і адкрыты (21,6 тоны і 32,1 кубамэтры); 40-футавы звычайны (26 780 кг і 67,6 кубамэтры), павышанай ёмістасьці (26 510 кг і 75,4 кубамэтры) і адкрыты (26 630 кг і 66,2 кубамэтры)[4].