Віленскія замкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Віленскія замкі — помнік гісторыі і архітэктуры XIV—XVIII стагодзьдзяў у Вільні, рэзыдэнцыя гаспадароў Вялікага Княства Літоўскага ў XV—XVII стагодзьдзях. Знаходзіцца ў Старым Месьце, на левым беразе Вяльлі пры ўтоку ў яе ракі Вільні. Твор архітэктуры позьняй готыкі, рэнэсансу, раньняга барока і клясыцызму. Аб’ект Рэгістру культурных каштоўнасьцяў Летувы.
Помнік абарончай архітэктуры | |
Віленскія замкі | |
Краіна | Летува |
Места | Вільня |
Каардынаты | 54°41′12″ пн. ш. 25°17′27″ у. д. |
Першае згадваньне | 1323 |
Статус | Ахоўная зона |
Віленскія замкі | |
Віленскія замкі на Вікісховішчы |
Комплекс складаўся зь Верхняга, Ніжняга і Крывога замкаў, а таксама Старога і Новага Арсэналаў. Крывы замак у 1390 годзе дашчэнту спалілі крыжакі і ён больш не аднаўляўся[1]. Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай улады Расейскай імпэрыі загадалі зьнішчыць Ніжні замак, у 2009 годзе скончылася яго адбудова. Частка Нацыянальнага музэю Летувы, аднаго з найбуйнейшых музэяў краіны.