Віць (рака)
рака ў Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Віць, Прабо́йная канава — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Прыпяці (басэйн Дняпра). Цячэ ў Каленкавіцкім і Хвойніцкім раёнах Гомельскай вобласьці. Даўжыня 70 км. Плошча вадазбору 991 км². Выдатак вады ў вусьці 3,2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4‰.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Віць.
Quick Facts Агульныя зьвесткі, Выток ...
Віць | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Нахава |
Вусьце | Прыпяць |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | басэйн Прыпяці[d] і Гомельская вобласьць |
Даўжыня | 70 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 3,2 м³/с |
Плошча басэйну | 991 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,4 ‰ |
Close
Пачынаецца каля вёскі Нахава Каленкавіцкага раёну, далей цячэ ў Хвойніцкім раёне нізінай Гомельскае Палесьсе. Прытокі — невялікія ручаі і мэліярацыйныя канавы. Упадае ў Прыпяць каля вёскі Тульгавічаў Каленкавіцкага раёну.
Даліна невыразная, у нізоўі зьліваецца з абалонай Прыпяці. Да вёскі Барысаўшчыны Хвойніцкага раёну абалона двухбаковая; яе шырыня 200—300 м. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае.
Замярзае ў першай дэкадзе сьнежня, крыгалом у трэцяй дэкадзе сакавіка[1].