From Wikipedia, the free encyclopedia
Ганна Кіеўская альбо Ганна Яраслаўна (каля 1030—1075) — сярэдняя дачка Вялікага князя Кіеўскага Яраслава I Мудрага і яго другой жонкі Інгігэрды (Ірыны) — дачкі караля Шатляндыі і Швэцыі. Унучка па маці Олава III Шатконунга, другая жонка францускага караля Гэнрыха I Капэта, каралева Францыі, маці будучага караля Філіпа I. У гісторыі гэтай краіны яна засталася як прабабуля амаль 30 францускіх каралёў.
У старажытнарускіх крыніцах Ганна зусім ня згадваецца. Жыцьцяпіс рэканструюецца выключна на падставе вестак францускіх сярэднявечных хронік і дакумэнтаў.
Каралева Ганна прывезла ў Францыю ня толькі каштоўны пасаг, але і высокую культуру, за што яе паважалі і шанавалі. Папы Мікалай II і Грыгоры VII пісалі ёй лісты, у якіх выказвалі павагу. Папа Мікалай II адзначаў дабрыню, дабрачыннасьць, пабожнасьць Ганны, прасіў яе ўплываць на Гэнрыха I.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.