Гаўдэамус
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гаўдэа́мус (па-лацінску. gaudeamus — давайце радавацца) — папулярны студэнцкі гімн на лацінскай мове, распаўсюджаны ў многіх эўрапейскіх краінах. Пераважна выконваецца на выпускных цырымоніях ва ўнівэсытэтах. Нягледзячы на тое, што песьня выконваецца як фармальная, яна насамрэч зьяўляецца жартоўнай, бесклапотнай кампазыцыяй, якая нясе весялосьць у студэнцкае жыцьцё.
Песьня датуецца 1287 годам і была ўжо вядомая на час заснаваньня альма матэр усіх эўрапейскіх унівэрсытэтаў — Балёньскага ўнівэрсытэту.
Таксама песьня вядомая як застольная ў значнай колькасьці антычных унівэрсытэтаў і зьяўляецца афіцыйнай песьняй шматлікіх школаў, каледжаў, вышэйшых навучальных установаў, унівэрсытэтаў і студэнцкіх суполак. Музыка песьні зь беларускімі словамі зьяўляецца гімнам Коласаўскага ліцэя і Ліцэя БДУ.[1]