Генгам (футбольны клюб)
францускі футбольны клюб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Генгам» (па-француску: Guingamp) — францускі футбольны клюб з гораду Генгам. Заснаваны ў 1912 годзе. Двухразовы ўладальнік Кубка Францыі (2009, 2014). «Генгам» праводзіць свае хатнія матчы на стадыёне «Стад дзю Рудуру», які месьціцца ў межах гораду. Прафэсійны статус клюбу зьяўляецца даволі нетыповым для камуны, дзе пражываюць толькі 7280 жыхароў. Пры гэтым клюбны стадыён здольны зьмясьціць больш за 18 тысячаў гледачоў.
Хуткія факты Поўная назва, Заснаваны ...
Генгам | |
Поўная назва | En Avant de Guingamp Cotes d'Armor |
---|---|
Заснаваны | 1912 |
Горад | Генгам, Францыя |
Стадыён |
Стад дзю Рудуру Умяшчальнасьць: 18 126 |
Прэзыдэнт | Бэртран Дэпля[d] |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Ліга 2 |
· 2022—2023 | 6 месца |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы Афіцыйны сайт |
Закрыць
Цяпер «Генгам» праводзіць свой 8 сэзон у вышэйшым дывізіёне Францыі. Акрамя перамогі ў Кубку Францыі, клюб таксама вядомы тым, што стаў клюбам-«трамплінам» для такіх гульцоў як Дыд’е Драгба, Фляран Малюда, Фабрыс Абрыель і Вэнсан Кандэля.