Герб Расейскай СФСР
From Wikipedia, the free encyclopedia
Герб Расейскай СФСР — дзяржаўны сымбаль Расейскай Савецкай Фэдэратыўнай Сацыялістычнай Рэспублікі.
Дзяржаўны герб Расейскай Савецкай Фэдэратыўнай Сацыялістычнай Рэспублікі ўяўляе сабой малюнак сярпа і молата на чырвоным фоне, у прамянях сонца і ў апраўленьні каласоў, з надпісам: «РСФСР» і «Пролетарии всех стран, соединяйтесь!» (па-беларуску. «Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!»). У верхняй частцы гербу — пяціканцовая зорка.[1][2]
У каляровым малюнку Дзяржаўнага гербу Расейскай Савецкай Фэдэратыўнай Сацыялістычнай Рэспублікі серп і молат, сонца і каласы залатыя; зорка чырвоная, апраўленая залатой аблямоўкай.[2]