Горад-герой СССР
савецкае ганаровае званьне / From Wikipedia, the free encyclopedia
Го́рад-геро́й — ганаровае званьне, вышэйшая ступень адрозьненьня СССР. Нададзенае 12 гарадам у СССР пасьля Нямецка-савецкае вайны. Акрамя таго, адна фартэцыя мае званьне крэпасьць-герой (Берасьцейская крэпасьць). На сёньняшні дзень 2 гарады-героі (Менск ды Берасьцейская крэпасьць) знаходзяцца ў Беларусі, 4 гарады-героі (Адэса, Керч, Кіеў, Севастопаль) — ва Ўкраіне, 7 (Ленінград (цяпер Санкт-Пецярбург), Масква, Мурманск, Новарасейск, Смаленск, Сталінград (цяпер Валгаград), Тула) — у Расеі.